Архів тега: бацькі

Пачаць з нуля, ці Што рабіць, калі дзіця стала ахвярай булінгу

Пра булінг як сацыяльную з’яву пачалі гаварыць не так даўно. Любое ганенне, нават самае бяскрыўднае, здольна траўміраваць дзіця. А для вырашэння праблемы недастаткова простай размовы з бацькамі — неабходна дапамога спецыялістаў. 1 верасня ў краіне была запушчана анлайн-платформа “Нулявое верасня”, якая створана, каб сабраць пад адным дахам спецыялістаў і інтэлектуальных валанцёраў. Менавіта яны праз распаўсюджванне інфармацыі будуць дапамагаць дзецям і бацькам ... Падрабязней »

Школа для сям’і, сям’я — для школы

Сямейнае асяроддзе не заменіць для дзіцяці ніякае іншае, гэта бясспрэчная аксіёма. Канечне, калі мець на ўвазе здаровае сямейнае асяроддзе: ёсць яно — ёсць умовы для фарміравання асобы дзіцяці, яго нармальнага фізічнага, псіхічнага і духоўнага росту і развіцця, для прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці, у рэшце рэшт. У першую чаргу наяўнасць такога асяроддзя залежыць ад бацькоў, але ні ў якім выпадку нельга скідваць ... Падрабязней »

Алкаголь — пад кантроль

“Сітуацыя са злоўжываннем алкаголю ў Беларусі паступова паляпшаецца”, — сцвярджаюць медыкі. Не магу з імі не пагадзіцца, бо і я, і мае блізкія ды знаёмыя, з якімі даводзілася гутарыць на гэтую тэму, нязменна сыходзімся на тым, што п’яных на вуліцах цяпер бачым не так часта, як гэта было, напрыклад, у 90-я. Назіранне, канечне, не мае навуковай базы, але ў спецыялістаў ёсць ... Падрабязней »

Вітамін смеласці, ці Яшчэ адзін шанс стаць сям’ёй

Дабрачыннасць і паспяховасць дзяцей залежаць ад той атмасферы, у якой яны выхоўваюцца, і ад бацькоў. Але, на жаль, часта і самі дарослыя маюць патрэбу ў сацыялізацыі і адаптацыі. Пра тое, як арганізавана работа з бацькамі з небяспечных сем’яў, як дапамагчы дарослым адаптавацца ў грамадстве і пачаць жыццё з чыстага ліста, захаваць сям’ю і ў выніку зрабіць шчаслівымі менавіта дзяцей, мы ... Падрабязней »

Шанс у жыцці даюць бацькі

Сказаць, што ад таго, у якой сям’і вырас чалавек, залежыць вельмі многае, — амаль нічога не сказаць. Метады выхавання бацькоў, іх уласны прыклад, паводзіны, сямейная атмасфера становяцца лёсавызначальнымі. Тычыцца гэта, канечне, не толькі родных сем’яў, але і замяшчальных. Можа, нават у большай ступені. І гэта гатовы пацвердзіць многія былыя выхаванцы такіх сем’яў, як, напрыклад, наша сённяшняя госця, для якой замяшчальная ... Падрабязней »

Дзеці, якія не патрэбны?

Амаль 7 гадоў назад у бальніцы я пазнаёмілася з 20-гадовай Алёнай, якая чакала другое дзіця. На той момант у маладой маці падрастаў 5-гадовы сын. Аднойчы наведаць Алёну прыйшла былая аднакласніца. І потым ужо Алёна расказала, што сяброўка таксама чакае дзіця, але пасля таго, як яно з’явіцца на свет, маці аддасць немаўля ў Дом малюткі, туды, дзе знаходзіцца яе першая дачка. ... Падрабязней »

Рукі, якія лечаць: хто выратуе сірот ад адзіноты?

Не сакрэт, што дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маюць большую патрэбу ў сацыялізацыі, чым тыя, хто выхоўваецца ў сям’і. Але для таго, каб даць дзецям шанс правільна вырасці, з самага ранняга ўзросту побач павінны знаходзіцца тыя, хто зможа пазбавіць пачуцця адзіноты і непатрэбнасці. Сацыяльны праект “Нянька замест мамы”, які дзейнічае ў медыцынскіх установах Гродзенскай вобласці ўжо больш чым 2 гады, накіраваны ... Падрабязней »

Аплата ў дзвюх паралелях

Электронныя плацяжы даўно ўвайшлі ў нашу штодзённую рэальнасць. З гэтага навучальнага года бацькі мінскіх школьнікаў і за гарачае харчаванне плацяць з дапамогай банкаўскіх пластыкавых карт праз АРІП. А частка мам і татаў не першы год знаёма з электроннай аплатай харчавання, бо іх дзеці маюць карты навучэнцаў. Як гэтыя паралельна існуючыя сістэмы аплаты паказалі сябе? Якія нюансы карыстання імі высветліліся за ... Падрабязней »

Адкрытасць — аснова дыялогу з папячыцелем

Любы кіраўнік навучальнай установы ведае, наколькі папячыцельства — тонкая справа, наколькі непрыкметная мяжа аддзяляе гатоўнасць бацькоў навучэнцаў дапамагчы школе ад іх незадаволенасці “паборамі”. Безумоўна, разумее гэта і дырэктар сярэдняй школы № 72 Мінска Алена Станіславаўна Талмачова. Яна пераканана, што менавіта дзякуючы адкрытасці, а таксама некаторым падыходам да работы з бацькамі ў невялікай школе паспяхова наладжана работа папячыцельскага савета. Будынак 72-й ... Падрабязней »

Крокі насустрач

Пачынаць самастойнае жыццё заўсёды цяжка, але ўдвая складаней даводзіцца маладым людзям, якія па тых або іншых прычынах засталіся без самых блізкіх сваякоў. Прычым гаворка не столькі аб матэрыяльных праблемах. Амаль кожны з дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, час ад часу трапляе ў сітуацыю, калі няма з кім параіцца ці проста шчыра паразмаўляць, і тады адзіным выйсцем застаецца ... Падрабязней »