Архів тега: бацькі

З даверам і дапамогай

Пасля змен, якія закранулі дзейнасць сацыяльна-педагагічных цэнтраў, у структуры СПЦ Кастрычніцкага раёна Магілёва з’явіўся аддзел прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі. На якіх прынцыпах заснавана яго работа? Як будуецца дыялог з бацькамі і дзецьмі? Асноўны напрамак дзейнасці аддзела — работа з непаўналетнімі, у дачыненні да якіх камісіі па справах непаўналетніх Магілёва і Магілёўскай вобласці прынялі рашэнне аб правядзенні комплекснай рэабілітацыі. Аддзел пачаў сваю ... Падрабязней »

Пачаць з нуля, ці Што рабіць, калі дзіця стала ахвярай булінгу

Пра булінг як сацыяльную з’яву пачалі гаварыць не так даўно. Любое ганенне, нават самае бяскрыўднае, здольна траўміраваць дзіця. А для вырашэння праблемы недастаткова простай размовы з бацькамі — неабходна дапамога спецыялістаў. 1 верасня ў краіне была запушчана анлайн-платформа “Нулявое верасня”, якая створана, каб сабраць пад адным дахам спецыялістаў і інтэлектуальных валанцёраў. Менавіта яны праз распаўсюджванне інфармацыі будуць дапамагаць дзецям і бацькам ... Падрабязней »

Школа для сям’і, сям’я — для школы

Сямейнае асяроддзе не заменіць для дзіцяці ніякае іншае, гэта бясспрэчная аксіёма. Канечне, калі мець на ўвазе здаровае сямейнае асяроддзе: ёсць яно — ёсць умовы для фарміравання асобы дзіцяці, яго нармальнага фізічнага, псіхічнага і духоўнага росту і развіцця, для прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці, у рэшце рэшт. У першую чаргу наяўнасць такога асяроддзя залежыць ад бацькоў, але ні ў якім выпадку нельга скідваць ... Падрабязней »

Алкаголь — пад кантроль

“Сітуацыя са злоўжываннем алкаголю ў Беларусі паступова паляпшаецца”, — сцвярджаюць медыкі. Не магу з імі не пагадзіцца, бо і я, і мае блізкія ды знаёмыя, з якімі даводзілася гутарыць на гэтую тэму, нязменна сыходзімся на тым, што п’яных на вуліцах цяпер бачым не так часта, як гэта было, напрыклад, у 90-я. Назіранне, канечне, не мае навуковай базы, але ў спецыялістаў ёсць ... Падрабязней »

Вітамін смеласці, ці Яшчэ адзін шанс стаць сям’ёй

Дабрачыннасць і паспяховасць дзяцей залежаць ад той атмасферы, у якой яны выхоўваюцца, і ад бацькоў. Але, на жаль, часта і самі дарослыя маюць патрэбу ў сацыялізацыі і адаптацыі. Пра тое, як арганізавана работа з бацькамі з небяспечных сем’яў, як дапамагчы дарослым адаптавацца ў грамадстве і пачаць жыццё з чыстага ліста, захаваць сям’ю і ў выніку зрабіць шчаслівымі менавіта дзяцей, мы ... Падрабязней »

Шанс у жыцці даюць бацькі

Сказаць, што ад таго, у якой сям’і вырас чалавек, залежыць вельмі многае, — амаль нічога не сказаць. Метады выхавання бацькоў, іх уласны прыклад, паводзіны, сямейная атмасфера становяцца лёсавызначальнымі. Тычыцца гэта, канечне, не толькі родных сем’яў, але і замяшчальных. Можа, нават у большай ступені. І гэта гатовы пацвердзіць многія былыя выхаванцы такіх сем’яў, як, напрыклад, наша сённяшняя госця, для якой замяшчальная ... Падрабязней »

Дзеці, якія не патрэбны?

Амаль 7 гадоў назад у бальніцы я пазнаёмілася з 20-гадовай Алёнай, якая чакала другое дзіця. На той момант у маладой маці падрастаў 5-гадовы сын. Аднойчы наведаць Алёну прыйшла былая аднакласніца. І потым ужо Алёна расказала, што сяброўка таксама чакае дзіця, але пасля таго, як яно з’явіцца на свет, маці аддасць немаўля ў Дом малюткі, туды, дзе знаходзіцца яе першая дачка. ... Падрабязней »

Рукі, якія лечаць: хто выратуе сірот ад адзіноты?

Не сакрэт, што дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маюць большую патрэбу ў сацыялізацыі, чым тыя, хто выхоўваецца ў сям’і. Але для таго, каб даць дзецям шанс правільна вырасці, з самага ранняга ўзросту побач павінны знаходзіцца тыя, хто зможа пазбавіць пачуцця адзіноты і непатрэбнасці. Сацыяльны праект “Нянька замест мамы”, які дзейнічае ў медыцынскіх установах Гродзенскай вобласці ўжо больш чым 2 гады, накіраваны ... Падрабязней »

Аплата ў дзвюх паралелях

Электронныя плацяжы даўно ўвайшлі ў нашу штодзённую рэальнасць. З гэтага навучальнага года бацькі мінскіх школьнікаў і за гарачае харчаванне плацяць з дапамогай банкаўскіх пластыкавых карт праз АРІП. А частка мам і татаў не першы год знаёма з электроннай аплатай харчавання, бо іх дзеці маюць карты навучэнцаў. Як гэтыя паралельна існуючыя сістэмы аплаты паказалі сябе? Якія нюансы карыстання імі высветліліся за ... Падрабязней »

Адкрытасць — аснова дыялогу з папячыцелем

Любы кіраўнік навучальнай установы ведае, наколькі папячыцельства — тонкая справа, наколькі непрыкметная мяжа аддзяляе гатоўнасць бацькоў навучэнцаў дапамагчы школе ад іх незадаволенасці “паборамі”. Безумоўна, разумее гэта і дырэктар сярэдняй школы № 72 Мінска Алена Станіславаўна Талмачова. Яна пераканана, што менавіта дзякуючы адкрытасці, а таксама некаторым падыходам да работы з бацькамі ў невялікай школе паспяхова наладжана работа папячыцельскага савета. Будынак 72-й ... Падрабязней »