Напрыканцы жніўня ва ўсіх абласцях і Мінску прайшлі традыцыйныя рэгіянальныя педагагічныя канферэнцыі. Зрэшты, вызначэнне “рэгіянальныя” ў дадзеным выпадку характарызуе ў большай ступені фармат, але не змест мерапрыемства. Бо на гэтых сустрэчах педагагічнага актыву не толькі абмяркоўваліся дасягненні і праблемы пэўных рэгіёнаў, але і ставіліся задачы развіцця сістэмы адукацыі ўвогуле для ўсёй краіны. Нездарма ж на такіх сустрэчах абавязкова прысутнічае кіраўніцтва ... Падрабязней »
Пазыка пазыцы не роўная, або Як не памыліцца, выбіраючы крэдыт
Сённяшнія маладыя спецыялісты маюць выдатную магчымасць: у той час, як сярэднярыначныя стаўкі па крэдытах складаюць каля 40 працэнтаў, маладыя спецыялісты могуць разлічваць на атрыманне крэдыту пад…7,6% гадавых. Менавіта такія ўмовы для атрымання льготных крэдытаў былі вызначаны ўказам кіраўніка дзяржавы яшчэ ў 2000 годзе і дзейнічаюць да гэтага часу. Дык на які памер крэдыту сёння можа разлічваць малады педагог і што ... Падрабязней »
Прафесія — рабочая. Адукацыя — сярэдняя спецыяльная
Да новых прафесій людзі заўсёды праяўляюць не толькі цікавасць, але і пэўную насцярожанасць: перспектыва развіцця той ці іншай новай спецыяльнасці і магчымасць далейшага працаўладкавання па ёй не могуць не хваляваць. У той жа час трэба ўсведамляць, што новыя прафесіі не ўзнікаюць на пустым месцы. Іх паяўленне, як правіла, абумоўлена патрэбамі часу. У сённяшнім выпуску “Сацыяльнага ракурсу” мы раскажам пра адну ... Падрабязней »
Рэальная прафарыентацыя
Прафесійна-тэхнічным установам адукацыі апошнім часам нялёгка прывабіць навучэнцаў, асабліва ў сталіцы, дзе размешчана найбольшая колькасць навучальных устаноў рознага ўзроўню і профілю і амаль кожны выпускнік лічыць неабходным паспытаць шчасце ў ВНУ. А калі прафесійна-тэхнічным установам прыходзіцца канкурыраваць яшчэ і паміж сабой, то барацьба ідзе літаральна за кожнага навучэнца. У Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 5 транспартнага будаўніцтва, здаецца, знайшлі схему ... Падрабязней »
Хутка ці якасна? або Як даросламу чалавеку змяніць прафесію
Кажуць, што змяніць жыццё ніколі не позна. Ці так гэта? Ці лёгка сёння даросламу чалавеку “на раз” змяніць прафесію, а разам з тым і стыль жыцця, бо, напэўна, нішто так не вызначае лад жыцця, як прафесія чалавека, тое асяроддзе, дзе ён праводзіць большую частку дня. Якія сёння існуюць шляхі і магчымасці для кардынальнай змены прафесіі дарослага чалавека, спрабаваў высветліць наш ... Падрабязней »
Былых наркаманаў не бывае, але пазбавіцца залежнасці можна
26 чэрвеня сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень барацьбы з наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам. Гэты дзень быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН яшчэ ў 1987 годзе, але з таго часу праблема распаўсюджання наркаманіі не тое што не знікла, а, наадварот, набыла яшчэ большыя маштабы. На сёння наркаманія і звязаныя з ёй злачынствы закранулі практычна ўсе краіны свету, паколькі наркабізнес з’яўляецца ... Падрабязней »
Сацыяльная перадышка
У гэтым годзе ў нашай краіне стартаваў пілотны праект “Развіццё мадэляў сацыяльнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю”. Ажыццяўляецца ён пры фінансавай падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і закліканы дапамагчы бацькам і іншым членам сям’і дзіцяці з інваліднасцю, якія будуць атрымліваць паслугу па сацыяльнай перадышцы. Адна з галоўных мэт праекта — распрацоўка пакета дакументаў, якія рэгулююць аказанне ... Падрабязней »
У “Доміку Ганны” жыве пазітыў
15 чэрвеня адкрыўся сезон адпачынку ў сямейным аздараўленчым цэнтры “Бусел”, што месціцца ў вёсцы Заброддзе Стаўбцоўскага раёна (Мінская вобласць). І хоць арганізатарам гэтай праграмы — супрацоўнікам Беларускага дзіцячага хоспіса — не зусім падабаецца азначэнне “аздараўленчы цэнтр” і яны больш схільныя называць гэтае месца “домам Ганны” (імя англійскай дабрачынніцы, на сродкі якой быў заснаваны цэнтр) ці “летнім домікам”, “Бусел” з’яўляецца сапраўдным ... Падрабязней »
Ад Ямала да Геленджыка
Адной з найбольш прыцягальных форм працоўнай дзейнасці для студэнтаў сёння з’яўляецца студатрадаўскі рух. Бо традыцыйна студатрад — гэта не толькі працоўная дзейнасць і заробак, але і непаўторнае маладзёжнае асяроддзе, зносіны, прыгоды і незабыўныя ўражанні. Варта адзначыць, што студатрадаўскі рух, арганізатарам якога з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, у апошнія гады актыўна развіваецца, становіцца ўсё больш маштабным. Часам нават існуе пэўная канкурэнцыя: ... Падрабязней »
Пра ферму, фабрыку і ўзорны хор
Ролю працы ў выхаванні дзяцей цяжка пераацаніць. Праца — падмурак выхаваўчага працэсу, менавіта праз яе ажыццяўляюцца сацыяльныя сувязі чалавека з грамадствам і прыродай. Праз працоўную дзейнасць дзіця пазнае свет, вучыцца прымяняць тэарэтычныя веды на практыцы, развіваецца асобасна і фізічна. Асабліва важна зразумець каштоўнасць паняцця “праца” хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ў свой час па розных прычынах пазбавіліся самых блізкіх людзей — ... Падрабязней »