Летам мы задумваемся не толькі аб аздараўленні дзяцей, але і аб тым, дзе і як паправіць уласнае здароўе. Многія выбіраюць адпачынак за мяжой, плануючы паездку на мора. Але ж і дома ёсць шэраг магчымасцей для таго, каб не толькі адпачыць, але і аздаравіцца, атрымаць санаторнае лячэнне. Прычым — з выкарыстаннем дзяржаўных датацый. Хто ж мае права на іх атрыманне? Як ... Падрабязней »
Як выехаць з дзіцем за мяжу?
Менавіта на лета большасць з нас плануе вандроўкі за мяжу. З нецярпеннем чакаюць такі адпачынак і дзеці. Але каб усё задуманае спраўдзілася і спланаваны адпачынак не скончыўся ўжо пры выездзе з краіны, варта загадзя паклапаціцца аб правільнасці афармлення дакументаў. А плануючы замежны адпачынак з дзецьмі, варта памятаць, што для выезду за межы краіны непаўналетніх толькі іх уласнага пашпарта недастаткова. Пра ... Падрабязней »
9 дзён іншага жыцця
У летні час педагогі імкнуцца максімальна заняць дзяцей з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы: прышкольны летнік, другасная занятасць, накіраванне ў загарадны лагер, кантроль за адпачынкам на дваровых пляцоўках… Але такі клопат часам дае нечаканы вынік: нетрывалыя дзіцяча-бацькоўскія адносіны ў сацыяльна небяспечнай сям’і разбураюцца канчаткова, і бацькі цалкам перакладаюць цяжар і адказнасць за выхаванне дзяцей на педагогаў, школу, грамадскасць. ... Падрабязней »
Маніторынг па новых правілах
Традыцыйна найбольшая колькасць заўваг па арганізацыі аздараўленчай кампаніі гучыць з вуснаў супрацоўнікаў санітарнай службы. Стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, умовы размяшчэння, арганізацыі харчавання дзяцей, забеспячэнне неабходнага рэжыму дзейнасці летнікаў — усе гэтыя моманты дакладна прапісаны ў заканадаўстве, патрабуецца іх бездакорнае выкананне. Сёлета захаванне санітарных норм і правілаў пры арганізацыі дзейнасці аздараўленчых лагераў ускладняецца тым, што заканадаўства ў гэтай сферы за апошні год было ... Падрабязней »
Лета кліча ў тайгу і на мора
Праз тыдзень уступіць у свае правы каляндарнае лета. Для многіх юнакоў і дзяўчат гэта не толькі час адпачынку, але і доўгачаканай… працы. Так, студэнты і навучэнцы навучальных устаноў рознага ўзроўню чакаюць пачатку летняга працоўнага семестра з нецярпеннем. Работа ў студатрадах — добраахвотная справа, аднак колькасць жадаючых далучыцца да яе не памяншаецца. Больш за тое, з мінулага года ў студэнцкія атрады, ... Падрабязней »
Там не бывае сумна
Неўзабаве адчыняць дзверы для дзяцей летнікі, што ствараюцца на базе ўстаноў дадатковай адукацыі. У адрозненне ад прышкольных лагераў, якія хлопчыкі і дзяўчынкі не заўсёды прагнуць наведваць (жаданне змяніць абстаноўку пераважае), у цэнтры творчасці яны бягуць з радасцю: акрамя заняткаў па інтарэсах, дзятве прапаноўваюцца цікавыя адпачынкавыя праграмы. Пытанне недабору ў такія летнікі не паўстае ніколі. Да таго ж арганізацыя летнікаў на ... Падрабязней »
Лагеры працы і адпачынку — клопат не толькі школы
Сёння далёка не кожная ўстанова адукацыі можа пахваліцца вопытам арганізацыі на сваёй базе лагера працы і адпачынку (ЛПА) для падлеткаў у летні перыяд. Звязана гэта ў першую чаргу з пошукам наймальнікаў, якія пагадзіліся б супрацоўнічаць са школай. Як паказвае практыка, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый нячаста жадаюць бачыць у якасці сваіх работнікаў непаўналетніх: адказнасць павышаецца ў разы, а час, які, згодна ... Падрабязней »
У новы сезон — без старых праблем
Аздараўленчы сезон хоць і прадугледжвае адпачынак, але не дазваляе цалкам расслабіцца: клопат пра бяспеку ў летніках заўсёды лідзіруе сярод найважнейшых пытанняў, якія даводзіцца вырашаць педагогам. Ды і дзеці павінны ведаць, як засцерагчы сябе ад непрыемных здарэнняў. Не ўпускаецца з-пад увагі падчас функцыянавання аздараўленчых устаноў і ахова працы работнікаў. Пра што, згодна з працоўным заканадаўствам, нельга забывацца начальнікам і заснавальнікам летнікаў? ... Падрабязней »
Новы фармат лета
Праз лічаныя дні афіцыйна стартуе летняя аздараўленчая кампанія. Сёлета яна будзе праходзіць у новым фармаце: змянілася нарматыўная база, з’явіліся новыя патрабаванні да формы і зместавага напаўнення работы аздараўленчых лагераў. Пракаменціраваць гэтыя змены мы папрасілі галоўнага спецыяліста аддзела сацыяльна-педагагічнай, фізкультурна-аздараўленчай работы і аховы дзяцінства Міністэрства адукацыі Тамару Уладзіміраўну Арэхаву. — Тамара Уладзіміраўна, калі казаць пра змены ў нарматыўна-прававым забеспячэнні сёлетняй аздараўленчай ... Падрабязней »
“Я сам!”, ці Даць вуду замест рыбы
Адносіны спецыялістаў, якія працуюць з тэмай сіроцтва, да дабрачыннасці часам неадназначныя. Безумоўна, выдатна, што ёсць людзі, нераўнадушныя да чужой бяды, гатовыя спачуваць і дапамагаць. Іншая справа — якая гэта дапамога. Здавалася б, што дрэннага можа быць у тым, каб падарыць дзіцяці, якога лёс не пеставаў з самага нараджэння, нейкі падарунак, падзяліцца з ім радасцю напярэдадні таго ці іншага свята? Між ... Падрабязней »