Гарантыі і кампенсацыі

На што могуць разлічваць маладыя педагогі? У любой сферы прафесійнай дзейнасці, і педагогіка не выключэнне, узнікаюць спрэчныя пытанні. Вырашыць іх самастойна не заўсёды атрымліваецца па прычыне не зусім дасканалых ведаў сваіх правоў. І калі вопытныя педагогі могуць параіцца з калегамі ці звярнуцца да дакументаў, то маладыя настаўнікі, якія толькі прыйшлі працаваць у галіну, губляюцца. Яны не ведаюць, што рабіць у ... Падрабязней »

Дзе жывуць студэнты? Як жывуць студэнты?

Некалькі дзён назад Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка пачаў засяленне ў студэнцкія інтэрнаты, якое закончыцца заўтра, 30 жніўня. А да гэтага студэнцкае жыллё было адрамантавана і прыведзена ў парадак, у тым ліку рукамі саміх студэнтаў, як гэта, дарэчы, адбываецца кожны год. Пакуль дзяўчаты і хлопцы працавалі ў сваіх інтэрнатах і на іншых аб’ектах універсітэта, “Настаўніцкая газета” паспела зазірнуць ... Падрабязней »

У педагогіку трэба ісці па прызванні, а не пад прымусам

Сёлета на работу ў навучальныя ўстановы краіны накіравана 4347 маладых спецыялістаў. Безумоўна, акрамя школы, вялікая роля ў выхаванні і адукацыі малышоў адводзіцца дзіцячым садам. І цудоўна, калі ў дашкольныя ўстановы, як і ў школы, будучыя педагогі прыходзяць па прызванні. Без перабольшання можна сказаць, што Дзіяна КОРБУТ з’яўляецца менавіта такім педагогам. Сёлета дзяўчына скончыла факультэт дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя ... Падрабязней »

Не рэагаваць — значыць апраўдаць?

Праблема псіхалагічнага насілля ў дачыненні да непаўналетніх не саступае па сваіх маштабах іншым відам гвалту. Прыніжаючы дзіця і тым самым прымушаючы яго верыць у сваю нягоднасць, ніхто не задумваецца аб тым, да якіх разбуральных для псіхікі наступстваў гэта можа прывесці. Безумоўна, часта падлеткі самі выступаюць у ролі псіхалагічных агрэсараў, і ў выніку ахвярамі булінгу становяцца іх равеснікі. Вырашыць праблему цкавання і ... Падрабязней »

Рукзак для першакласніка

Традыцыйная сталічная дабрачынная акцыя “ Збяром партфель першакласніку ”, да якой далучаюцца многія грамадскія арганізацыі, асобныя дабрачынцы, стартавала даўно, а нядаўна яна завяршылася  ўрачыстым мерапрыемствам. Мінская гарадская арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” удзельнічае ў ёй гадоў дзесяць — столькі, колькі існуе сама. 2019-ы не стаў выключэннем. — Мінская гарадская арганізацыя Беларускай асацыяцыі мнага­дзетных бацькоў звяртаецца да нераўнадушных людзей з просьбай ... Падрабязней »

Здаровы рацыён: навучыцца і навучыць

Карысна, смачна, бяспечна — здаецца, усё проста. Але толькі здаецца, асабліва калі гаворка ідзе пра харчаванне дзяцей. Карыснае ім часта здаецца нясмачным, а смачным яны лічаць тое, што зусім не карысна ці ўвогуле небяспечна для здароўя. Над тым, каб прывесці ў гармонію ўсе названыя складнікі і пры гэтым захаваць натуральныя і санітарныя нормы, працуюць арганізатары харчавання, дыетолагі, кухары, навукоўцы. Змены адбываюцца ... Падрабязней »

НЛА прызямліўся ў “Арляняці”

На працягу некалькіх гадоў студэнцкі педагагічны атрад НЛА, аснову якога складаюць студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, з’яўляецца лепшым сярод тых педагагічных атрадаў краіны, якія працуюць за мяжой. Будучым настаўнікам, што ўваходзяць у склад НЛА, пашанцавала: і педагагічныя навыкі, і вопыт важатых яны прымяняюць у адным з самых вядомых лагераў СНД — “Арляняці”. Пра тое, як трапіць у спіс НЛА, ... Падрабязней »

Да 300 рублёў за месяц

Дзе школьніку знайсці работу падчас канікул? Акрамя лагераў працы і адпачынку, магчымасць зарабіць грошы на кішэнныя расходы школьнікам прадастаўляюць арганізатары часовай працоўнай занятасці моладзi. У сваю чаргу работу падлеткаў рэгулююць артыкулы 21, 114, 272-282 Працоўнага кодэкса. Часовая занятасць моладзі рэгламентуецца Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі, у свабодны ад вучобы час, ... Падрабязней »

Тэрыторыя дыпламатыі і сяброўства

У Рагачоўскім раёне на беразе возера Добрага ўжо 27 гадоў жыве “Крынічка” — міжнародны летнік дружбы дзяцей славянскіх народаў. Кожнае лета на працягу 9 дзён тэрыторыя летніка ператвараецца ў буйную міжнародную пляцоўку па абмене вопытам: настаўнікі і навучэнцы з Беларусі, Расіі і Украіны прыязджаюць сюды не толькі для таго, каб пазнаёміцца з культурай суседніх краін і новымі методыкамі ў выхаванні ... Падрабязней »

Камфортныя ўмовы і разнастайнае меню

Як арганізаваць пражыванне, харчаванне і распарадак дня ў лагерах? У чэрвені Федэрацыя прафсаюзаў пачала праводзіць рэйды: у сувязі з гарачым надвор’ем, якое панавала ў першы летні месяц у краіне, тэхнічныя інспектары правяралі, наколькі камфортна працаваць не толькі на вуліцы, але і ў офісе, калі на тэрмометры +30°С і вышэй. Такія праверкі працягнуцца да верасня. А якія абмежаванні ў сувязі з ... Падрабязней »