Шчаўкунчык і кампанія

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка надзвычай багаты на валанцёрскія клубы і аб’яднанні, удзельнікамі якіх ахвотна становяцца студэнты розных курсаў і факультэтаў, а таксама супрацоўнікі УВА. Падчас навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” яны, канечне, не могуць заставацца ўбаку — валанцёры распрацавалі насычаную праграму для дзяцей і моладзі, бо крэатыўных ідэй, запалу і спагады ў будучых педагогаў хапае на ўсіх. ... Падрабязней »

Пра што даведаліся акадэмікі?

SOS-Дзіцячая вёска ў Бараўлянах, пад Мінскам — месца адкрытае, гасціннае, і нядаўна яе наведалі новыя госці. У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” сюды прыехалі старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, яго першы намеснік Сяргей Антонавіч Чыжык, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі  Андрэй Іванавіч Іванец і намеснік акадэміка-сакратара аддзялення хіміі і навук аб зямлі старшыня прафсаюзнага камітэта апарата ... Падрабязней »

Зразумець без слоў

У канцы мінулага года на Рэспубліканскім конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend гран-пры фестывалю было прысуджана сацыяльнаму дабрачыннаму праекту “free MOWA”. Ініцыятыва дацэнта факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяны Сініцы накіравана на развіццё камунікатыўных здольнасцей у дзяцей з цяжкімі захворваннямі. Каманда распрацоўвае ўнікальныя методыкі і працуе індывідуальна з кожнай сям’ёй. Пра тое, на якім этапе сёння знаходзіцца развіццё дабрачыннага праекта ... Падрабязней »

Чарадзеі з вялікім вопытам

З пачатку 90-х гадоў Беларускі дзіцячы фонд праводзіць навагоднюю дабрачынную акцыю “Нашы сэрцы — дзецям”, якая даўно праходзіць у рамках Рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. І кожны раз у фондзе прыдумваюць нешта новае, незвычайнае, крэатыўнае для дзяцей з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Такое, што ніхто і нідзе не прыдумаў. Канечне, акцыя ўключае і традыцыйныя мерапрыемствы, такія як прыезд Дзеда Мароза і ... Падрабязней »

“Разам” з надзеяй

Цяжка, калі ў сям’і хтосьці хварэе. Асабліва калі хварэе дзіця. Асабліва калі ў дыягназе ёсць слова “анкалогія”. Мяняецца жыццё не толькі таго, хто захварэў, мяняецца жыццё кожнага члена сям’і, і ўсё ж яно застаецца жыццём. Неабходна дапамагаць адно аднаму і вырашаць праблемы, колькасць якіх узрастае адразу і надоўга. Але калі ёсць дапамога, то ёсць і надзея. Дабрачыннасць, валанцёрства могуць і ... Падрабязней »

Важна цаніць дробязі, з якіх складаецца жыццё

Дабрачыннасць — гэта не толькі прыгожае слова. Дабрачыннасць — гэта ўменне дапамагаць дзіцяці паменшыць той боль, з якім яно сутыкаецца кожны дзень, спрабуючы ўхапіцца за кавалачак жыцця, які яму адмераны. Дапамагаць жа могуць толькі тыя, хто мае вялікае сэрца, нязломную волю і трывалы ўнутраны стрыжань: бачыць штодня тых, каго немагчыма вылечыць, а можна толькі дапамагчы паменшыць пакуты, не ў кожнага ... Падрабязней »

Сэлфі з сябрамі

Падчас акцыі “Нашы дзеці” члены цімураўскага і валанцёрскага атрадаў сярэдняй школы № 8 Слоніма правялі незабыўны дзень разам з выхаванцамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна. Валанцёры пад кіраўніцтвам педагогаў-арганізатараў Ірыны Здановіч і Таццяны Ардашэўскай падрыхтавалі гульнявую праграму. Вандроўка па станцыях пагрузіла ўсіх удзельнікаў у разнастайныя заданні і гульні. Падчас першага прыпынку “Дружба” яны пазнаёміліся адно з адным. Дашкаляты не адставалі ад ... Падрабязней »

Пад зоркай дабрыні

Кожны з нас не раз чуў выраз, што школа — гэта адна вялікая сям’я. І гэта сапраўды так: настаўнікі, як школьныя мамы і таты, кожны дзень  сустракаюць вучняў у класах. Што яшчэ аб’ядноўвае навучэнцаў і педагогаў? Безумоўна, святочныя школьныя мерапрыемствы. Мерапрыемствы, якія праводзяцца напярэдадні Новага года, найбольш гэтаму спрыяюць і аб’ядноўваюць усіх настаўнікаў і навучэнцаў у адну вялікую дружную сям’ю! ... Падрабязней »

Навагодні баль таленавітай моладзі

Абласны навагодні баль для вучнёўскай і студэнцкай моладзі ўпершыню прайшоў у Магілёве. Святочнае мерапрыемства аб’яднала 50 юнакоў і дзяўчат з усіх куткоў рэгіёна. Гэта навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці, спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці. Баль стаў своеасаблівым заахвочваннем іх дасягненняў, матывацыяй на заваяванне новых вышынь. Прыдняпроўскі край славіцца юнымі талентамі, ... Падрабязней »

Аднаўляльная энергетыка развіваецца з акцэнтам на лічбавізацыю

Для таго каб прыцягнуць увагу да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і неабходнасці развіцця аднаўляльных крыніц энергіі, 11 лістапада 2008 года наша краіна далучылася да Міжнароднага дня энергазберажэння. Штогод у гэты дзень краіны, якія падтрымліваюць міжнародную ініцыятыву, далучаюцца да інфармацыйнай кампаніі і расказваюць аб тым, чаму пытанні эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў і аднаўляльных крыніц энергіі яшчэ доўга будуць заставацца актуальнымі.  Знайсці адказы на ... Падрабязней »