Архіў катэгорыі : Рознае

Вяртанне, або Сям’я замест дзіцячага дома

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” дзейнічае ўжо даволі працяглы час — з канца лістапада 2006 года. Нямала змен адбылося ў рабоце з такімі сем’ямі, у тым, куды і як змяшчаюцца дзеці пасля адабрання іх у нядбайных бацькоў. Але наколькі аператыўна адпаведныя службы рэагуюць на дрэнную сітуацыю ў сям’і, дзе ... Падрабязней »

Мераць па сабе, павучаць і ацэньваць па знешніх прыкметах

За год адбываецца да 10 выпадкаў адмены ўсынаўлення сярод 600 усыноўленых. Гэта сярэдняя лічба. Здавалася б, мізэрны працэнт, і ці варта тады пра гэта гаварыць? На гэты конт ёсць шэраг невыпадковых выразаў: і пра граблі, на якія наступаюць двойчы, і пра памылкі, на якіх вучацца. Кожны такі выпадак для спецыялістаў, якія працавалі з усынавіцелямі, як асабістая трагедыя. І справа зусім ... Падрабязней »

Захаваць раўнавагу, або Ці ёсць альтэрнатыва адабранню?

Сёння ў сістэме адукацыі, напэўна, ужо не знойдзецца чалавека, якому неабходна тлумачыць сутнасць дэкрэта № 18. Яго задачы і мэты зразумелы ўсім. Але з цягам часу адказным за яго рэалізацыю спецыялістам даводзіцца шукаць новыя формы работы, якія былі б найбольш эфектыўнымі ў пэўны перыяд. Бо, нягледзячы на агульныя задачы, работа па гэтым дакуменце мела некалькі этапаў. Звяртаючыся да гісторыі, можна ... Падрабязней »

Жыллё новай якасці

Аб праекце новай студэнцкай вёскі ў сталіцы загаварылі яшчэ ў 2007 годзе. А ўжо ў 2008 прэзідэнт краіны заклаў капсулу ў фундамент першага будынка комплексу, які, між іншым, хутка будзе прымаць не толькі студэнтаў, але і ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі. На сённяшні дзень у студэнцкай вёсцы здадзены ў эксплуатацыю некалькі інтэрнатаў для розных устаноў вышэйшай адукацыі Мінска: ... Падрабязней »

Простыя ідэі для вялікай эканоміі

Завяршаецца год, аб’яўлены ў Беларусі Годам беражлівасці. Установы адукацыі краіны актыўна яго падтрымалі. Падтрымалі рознымі сродкамі, напрыклад, эканомячы энергарэсурсы ў сваіх сценах, збіраючы другасную сыравіну і г.д. Як сведчаць даныя Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, за студзень — верасень 2013 года паказчык па энергазберажэнні па Міністэрстве адукацыі склаў -4,7% пры заданні на гэты перыяд -3% (гадавое ... Падрабязней »

Час атрымліваць катэгорыю, час яе пацвярджаць

Мінулы навучальны год прайшоў для школьных настаўнікаў, можна сказаць, пад знакам атэстацыі па новых правілах. Зараз надышоў час масавага пацвярджэння вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі тымі, хто яе мае больш за пяць гадоў. Зрабіць гэта, як вядома, неабходна да 1 верасня 2014 года. Ці многа педагогаў выканалі гэтае патрабаванне? Колькі накіраванняў на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі паступіла ў абласныя інстытуты развіцця адукацыі? ... Падрабязней »

Як прадставіць уласны вопыт

Экзамены на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі або катэгорыі “настаўнік-метадыст” аказаліся для многіх педагогаў няпростым іспытам. Часцей за ўсё спецыялісты, настаўнікі, з якімі давялося размаўляць, гавораць, што самае складанае — прадставіць уласны педагагічны вопыт. Але ж педагогі не засталіся сам-насам з гэтай праблемай: ім у дапамогу распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, праводзяцца кансультацыі і г.д. Пра тое, якія патрабаванні прад’яўляюцца да ... Падрабязней »

Ці будзе атэстацыя працаваць на павышэнне якасці адукацыі?

Цэлы шэраг ускосных прыкмет указвае на зніжэнне ўзроўню кваліфікацыі і якасці работы педагогаў. Такое меркаванне выказаў падчас 2-х Рэспубліканскіх педагагічных чытанняў рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Андрэй Пятровіч МАНАСТЫРНЫ. Чаму ўскосных? Складана гэта замераць адназначнымі і аб’ектыўнымі паказчыкамі тут і зараз. Але многае гаворыць пра тое, што якасць школьнай адукацыі зніжаецца: і вынікі тэсціравання, і рост рэпетытарства, і ацэнка бацькоў, і ... Падрабязней »

Будзе абсталяванне — будзе вынік?

Навіна аб запланаваным аснашчэнні кабінетаў фізікі новым абсталяваннем, на пачатку бягучага года ўзбударажыла педагагічную грамадскасць. Нагадаем, у студзені было аб’яўлена, што на працягу года плануецца аснасціць 222 кабінеты фізікі новым абсталяваннем. Пры гэтым ішла гаворка аб пастаўцы поўнага камплекта — ад жалюзі да лабараторнага абсталявання. Так, было заяўлена, што абноўленыя кабінеты фізікі будуць аснашчаны інтэрактыўнай дошкай, праектарам, маркернай (мабільнай) дошкай, ... Падрабязней »

Усё пачынаецца з гульні

Расказ аб сваім знаёмстве з яслямі-садам № 92 Мінска я вырашыла пачаць… з канца. Чаму? Таму што, на мой погляд, ніхто не скажа пра садок лепш і праўдзівей, чым маці, якая прыводзіць у гэтую ўстанову сваё дзіця. Дык вось, калі я выходзіла з дзвярэй ясляў-сада, перада мной маладая маці вяла за руку маленькага, але вельмі сур’ёзнага мужчыну — свайго сына. ... Падрабязней »