Злёт студэнцкіх атрадаў “З восені — у лета!” па выніках трэцяга працоўнага семестра адбыўся ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. У артпрасторы BSPU HALL падведзены вынікі конкурсу на лепшыя студэнцкія атрады, прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне камандзіраў і лепшых байцоў атрадаў. Мінулым летам больш за 570 студэнтаў педуніверсітэта імя Максіма Танка працавалі ў складзе 35 атрадаў у Мінскай і Віцебскай абласцях ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : У цэнтры ўвагі
Цэнтр разумных і ашчадных
Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй добра вядомы не толькі ў сваім рэгіёне, бо ўстанова заслужаная, паспяховая, з асаблівасцямі. Адна з гэтых асаблівасцей звязана з тым, што ліцэй з’яўляецца дэманстрацыйнай зонай высокай энергетычнай эфектыўнасці Рэспублікі Беларусь. Зразумела, што для атрымання і захавання такога статусу ліцэй зрабіў многае пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама і Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. — Наш ... Падрабязней »
Пастаянна, часова, з перспектывай
Будучыя выпускнікі шукаюць работу з найбольш выгаднымі для сябе ўмовамі, тыя, каму яшчэ далёка да выпуску, — магчымасць падзарабіць, а калі пашанцуе — работу, што дазволіць набыць практычныя навыкі па спецыяльнасці. Міні-кірмаш вакансій, які прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, пацвердзіў, што такіх жадаючых вельмі многа. У фае галоўнага корпуса ўніверсітэта, дзе быў арганізаваны кірмаш, мы сустрэлі навучэнцаў розных курсаў, якія ... Падрабязней »
Хто ўкажа дарогу да прызвання?
Апошнім часам у пытаннях выбару прафесіі ўсё больш маладых людзей аддаюць перавагу прафарыентацыйнаму кансультаванню. Для навучэнцаў школ яго, як правіла, праводзяць школьныя псіхолагі. Але кансультацыі з незалежнымі экспертамі таксама застаюцца запатрабаванымі: да псіхолагаў прыходзяць падлеткі, якія вагаюцца ў сваім выбары, і маладыя людзі, якія хочуць змяніць сферу дзейнасці, але баяцца зрабіць першы крок і выйсці з зоны камфорту. Пра тое, чаму выбіраць прафесію варта ... Падрабязней »
На ростанях: калі жаданне супадае з магчымасцю
У Парэцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна больш чым 5 гадоў назад для навучэнцаў 9—11 класаў быў створаны прафарыентацыйны клуб “Ветразь”. Акрамя асноўнага кірунку — тэарэтычнай дапамогі ў выбары прафесіі — “Ветразь” дае дзецям магчымасць прымераць на сябе розныя прафесійныя ролі і вызначыцца, у якой з іх ім больш камфортна. Але і гэта яшчэ далёка не ўсё. У клубе можна атрымаць псіхалагічную ... Падрабязней »
Дарогаю Дабра
Праект сацыяльнай дапамогі “Аўтобус Дабра” быў створаны Аленай Міндлін для падтрымкі людзей, што не маюць дома. Задума ў Алены простая і адначасова складаная: стварыць рухомы пункт харчавання і дапамогі тым, хто па розных прычынах вымушаны жыць на вуліцы. На адзін крок да ажыццяўлення сваёй мары Алена, выкладчык рускай мовы і літаратуры па адукацыі, ужо стала бліжэй: яе праект — адзін ... Падрабязней »
Віншаванне з іскрынкай
У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе № 188 Мінска для дзяцей з парушэннямі зроку вучацца хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі з усяго горада, але і з іншых рэгіёнаў краіны. Новага года і Каляд яны чакаюць не менш, чым іншыя дзеці, балазе, ёсць каму дапамагчы арганізаваць для іх свята. Віншаванне навучэнцаў спецыяльнай школы і сёлета атрымалася з іскрынкай. У школе зараз 98 вучняў, ... Падрабязней »
Галоўная ёлка Гродзеншчыны
На абласное дабрачыннае свята ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прыехалі 600 школьнікаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. На традыцыйную ёлку з удзелам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка запрасілі пераможцаў алімпіяднага руху, шматлікіх творчых конкурсаў, дзяцей, якія заваявалі высокія вяршыні ў спорце, лепшых навучэнцаў кадэцкага вучылішча, выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзяцей з мнагадзетных сем’яў, дзяцей-інвалідаў. У абласной філармоніі для ... Падрабязней »
Даўнія сябры
Каменская дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат, што размяшчаецца ў вёсцы Слабодка Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, мае даўніх і верных сяброў, якія, зразумела, не забываюць пра сваіх падапечных і ў навагоднія і калядныя святы. Акцыя “Нашы дзеці” ніколі не абмінае гэтую навучальную ўстанову, заўсёды сюды прыязджаюць госці, прывозяць падарункі. —Зараз у школе 74 навучэнцы, 7 з іх — сіроты, якія знаходзяцца на дзяржаўным ... Падрабязней »
Дом, у якім любяць
Дзеля чаго і для каго праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”? Безумоўна, у першую чаргу яна накіравана на тое, каб чарговы раз нагадаць, што побач з намі ёсць дзеці, якія абдзелены бацькоўскай любоўю і цяплом. Па-другое (у гэта вельмі хочацца верыць), яна заклікае да чалавечнасці: паказвае, наколькі мы засяроджаны на сабе, на дробязях, якія раздуваем да праблем сусветнага маштабу, не ... Падрабязней »