Архіў катэгорыі : У цэнтры ўвагі

Добраахвотныя заложнікі

З Уладзімірам Уладзіміравічам Івановым, загадчыкам 21-га наркалагічнага аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя, мне даводзілася размаўляць і раней. Гаварылі аб спайсах, бо асноўны кантынгент пацыентаў аддзялення — менавіта спайсавыя наркаманы, пераважна маладыя людзі, падлеткі. Тады Уладзімір Уладзіміравіч выказаў такую думку: “Практычна ўсе нашы пацыенты пачыналі са звычайнага курэння”. І дадаў: “Курэнне знішчае столькі жыццяў, што і наркотыкам, і СНІДу да гэтых лічбаў далёка”. ... Падрабязней »

Кругласутачны — раз у тыдзень, дзённы — у 10 дзён

Санітарна-эпідэміялагічная служба да надыходзячага летняга сезона адносіцца з пэўнай асцярогай. І гэтаму ёсць тлумачэнне. У краіне вельмі актывізавалася вірусная кішэчная інфекцыя. Па словах спецыялістаў службы, эпідабстаноўка захворванняў на кішэчную інфекцыю вельмі нядобранадзейная. У такіх умовах захаванне норм і правіл санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму ў аздараўленчых арганізацыях — адна з галоўных умоў паспяховага правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. Якія меры дапамогуць арганізатарам летняга аздараўлення ... Падрабязней »

“Камунікабельны, пажаданы даход — ад 8 млн рублёў”

Узаемных прэтэнзій у наймальнікаў і маладых спецыялістаў больш, чым дастаткова. Калі коратка, то першыя скардзяцца на недастатковы ўзровень падрыхтоўкі і нежаданне “выкладвацца” на працы, другія — на завышаныя патрабаванні і недастатковае ўзнагароджанне. Але гэта, безумоўна, толькі вяршыня айсберга. У кожнай канкрэтнай сітуацыі гэты спіс можа быць значна большым. І ўсё ж правілы гульні на рынку працы дыктуюць менавіта наймальнікі. Чаму ... Падрабязней »

Папячыцельскі савет, або Як працаваць з шэфамі?

З часоў свайго савецкага дзяцінства памятаю слова “шэфы” ў дачыненні да прадпрыемстваў і сельскагаспадарчых арганізацый, якія дапамагалі нашай школе. З цягам часу стала зразумела, што падобнае шэфства ніколькі не страціла актуальнасці. Але ж не ўсім і не заўсёды ўдаецца наладзіць такія партнёрскія адносіны з прадпрыемствамі-папячыцелямі, якія б давалі сапраўды добры і, што немалаважна, пастаянны плён. У сярэдняй школе № 20 ... Падрабязней »

Гісторыя з рэпетытарам ці рэпетытар з гісторыяй — прафесійнай

Парадокс: у галіне проста велізарнае абарачэнне сродкаў, а галоўны яе гулец — самы бедны. Усё гэта — пра сістэму адукацыі. На сённяшні дзень рынак адукацыйных паслуг на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі развіваецца проста неверагоднымі тэмпамі. І, што самае цікавае, практычна кожная прапанова аб дадатковых адукацыйных паслугах знаходзіць свайго спажыўца. Чаму ж школа — галоўны інстытут сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі — ... Падрабязней »

Зарабіць замест атрымаць

У гімназіі № 51 Гомеля на працягу апошніх трох гадоў рэалізоўваўся інавацыйны праект па развіцці платных адукацыйных паслуг. Чаму ўзнікла неабходнасць у распрацоўцы такога праекта — тэма ж для сістэмы не новая, да якіх высноў прыйшлі спецыялісты падчас рэалізацыі праекта, што сёння перашкаджае больш інтэнсіўнаму развіццю рынку платных адукацыйных паслуг ва ўстановах адукацыі — пра ўсё гэта мы запыталіся ў ... Падрабязней »

Работа няпростая, але гэта не значыць, што трэба здавацца

“Прафесійная дзейнасць сацыяльнага педагога шырокая і шматзадачная” — так пачынаецца адно з вызначэнняў прафесіі сацыяльнага педагога, якое я адшукала ў інтэрнэце. Любы прафесіянал, думаю, будзе згодны з гэтымі словамі. Праўда, сацыяльных педагогаў у нас нярэдка не хапае, як сцвярджае, напрыклад, той жа інтэрнэт. На сайтах, прысвечаных пошуку работы, можна прачытаць: “20 вакансій для сацыяльных педагогаў”, “50 вакансій для сацыяльных педагогаў”. ... Падрабязней »

Вяртанне, або Сям’я замест дзіцячага дома

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” дзейнічае ўжо даволі працяглы час — з канца лістапада 2006 года. Нямала змен адбылося ў рабоце з такімі сем’ямі, у тым, куды і як змяшчаюцца дзеці пасля адабрання іх у нядбайных бацькоў. Але наколькі аператыўна адпаведныя службы рэагуюць на дрэнную сітуацыю ў сям’і, дзе ... Падрабязней »

Жыллё новай якасці

Аб праекце новай студэнцкай вёскі ў сталіцы загаварылі яшчэ ў 2007 годзе. А ўжо ў 2008 прэзідэнт краіны заклаў капсулу ў фундамент першага будынка комплексу, які, між іншым, хутка будзе прымаць не толькі студэнтаў, але і ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі. На сённяшні дзень у студэнцкай вёсцы здадзены ў эксплуатацыю некалькі інтэрнатаў для розных устаноў вышэйшай адукацыі Мінска: ... Падрабязней »

Як прадставіць уласны вопыт

Экзамены на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі або катэгорыі “настаўнік-метадыст” аказаліся для многіх педагогаў няпростым іспытам. Часцей за ўсё спецыялісты, настаўнікі, з якімі давялося размаўляць, гавораць, што самае складанае — прадставіць уласны педагагічны вопыт. Але ж педагогі не засталіся сам-насам з гэтай праблемай: ім у дапамогу распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, праводзяцца кансультацыі і г.д. Пра тое, якія патрабаванні прад’яўляюцца да ... Падрабязней »