У адной са шматпавярховак Мінска з нядаўняга часу з’явілася асаблівая кватэра. Асаблівая з пункту гледжання яе жыльцоў. Штодня суседзі могуць бачыць, як некалькі маладых дзяўчат, якія там пражываюць, вывозяць на вуліцу немаўлят. Кідаецца ў вочы, што і самі дзяўчаты ледзьве не дзеці: маладыя, нявопытныя. Так і ёсць: гэтая кватэра прызначана для часовага пражывання непаўналетніх мам з дзецьмі, якія апынуліся ў ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Нагода
Любоў пераможа, псіхалогія дапаможа
“Катэгорыя дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, самая цяжкая з пункту гледжання псіхолага,” — гаворыць доктар псіхалагічных навук прафесар кафедры прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка Леанід Абрамавіч Пяргаменшчык. Акрамя ўсяго іншага, ён яшчэ з’яўляецца каардынатарам Цэнтра аказання псіхалагічнай дапамогі ўсыноўленым і ўсынавіцелям, які не так даўно адкрыўся пры ўніверсітэце. Часу пасля адкрыцця прайшло нямнога, а работа праведзена ... Падрабязней »
“Плануй і паспявай сёння, бо заўтра не належыць нам”
Гэта толькі на першы погляд быць добрым — лёгка. Але сапраўдная дабрыня заключаецца не толькі ў спачуваннях, але і ва ўменні дапамагаць. Своечасова, шчыра і ад усяго сэрца. Менавіта такой — своечасовай і шчырай — з’яўляецца дзейнасць “Клуба 5000”. Ужо на працягу 5 гадоў “пяцітысячнікі” дапамагаюць сем’ям тых дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі ... Падрабязней »
“Выратоўвае толькі разуменне таго, што ім там добра”
Не так даўно ў краіне, можна сказаць, адбыўся прэцэдэнт: аддзел адукацыі выступіў з іскам да другога аддзела адукацыі. “Прадметам” жа спрэчкі стала… дзіця. Дакладней, магчымасць усынаўлення гэтага дзіцяці. Дзве сям’і з розных раёнаў, а разам з тым і два аддзелы адукацыі, спорту і турызму па месцы іх жыхарства спрачаліся: у каго першаснае права на ўсынаўленне дзіцяці. Асаблівасць жа сітуацыі ў ... Падрабязней »
18 — і ў інтэрнат для састарэлых?
Год назад у трыццацігадовай Лёлі з’явілася мара: адправіцца ў круіз праз Швецыю, краіны Балтыі. І яна гэтую мару здзейсніла. Зараз збірае грошы на наступнае падарожжа, бо ў яе ёсць мэта — паглядзець свет. Што тут дзіўнага? Хіба толькі тое, што Лёля — інвалід з дзяцінства і з самага свайго паўналецця жыве ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Зрэшты, і да ... Падрабязней »
“А воз и ныне там…” Як з перспектыўнай школы зрабіць неперспектыўную
Здарэнне з абвальваннем школы ў Крычаве, якое адбылося перад пачаткам бягучага навучальнага года, прыцягнула ўвагу кіраўнікоў самага рознага ўзроўню да тэмы матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. І ў першую чаргу — да пытання стану будынкаў навучальных устаноў. Зрэшты, чаго дзівіцца: большасць сённяшніх школ была пабудавана не адзін дзясятак гадоў назад. І калі большасць перспектыўных школ на вёсцы была адноўлена з дапамогай ... Падрабязней »
Дазвольная раскоша, ці Як школа мяняе мікрараён
Калі вы па нейкай прычыне трапіце ў незнаёмы горад ці вёску нашай краіны і сярод мноства грамадскіх будынкаў заўважыце той, які можа пахваліцца найбольш прыбранай і прыгожа аформленай тэрыторыяй, можаце быць упэўненымі амаль на 100%: гэта школа ці дзіцячы садок. Так склалася, што літаральна ўсе ўстановы адукацыі на месцах удзяляюць вельмі значную ўвагу добраўпарадкаванню. Але колькі каштуе гэтая прыгажосць? І ... Падрабязней »
Кабінет з іголачкі, або Лірыка пра фізіку
Лепш за ўсё запамінаюцца звесткі, якія правяраюцца практыкай, асабліва тыя, што тычацца хіміі, фізікі, біялогіі. Справа нярэдка ў матэрыяльна-тэхнічнай базе, бо галоўнае, каб настаўнік меў магчымасць даць практычныя веды як мага ў большым аб’ёме, тады і самыя складаныя тэмы стануць сапраўды цікавымі. Ва ўсялякім разе, шансы на іх цвёрдае засваенне навучэнцамі значна павысяцца. Многія беларускія школы ўжо атрымалі адпаведнае сучаснае ... Падрабязней »
Майстэрня сапраўдных падарункаў
Дабрачыннасць сёння, як кажуць, у трэндзе. Вялікія і малыя кампаніі, удзельнікі віртуальных і рэальных суполак, звычайныя грамадзяне — дарослыя і не вельмі — з нагоды свята і нават проста так імкнуцца падзяліцца радасцю жыцця з кімсьці, да каго лёс не быў такім міласэрным. І, як правіла, адна з прыярытэтных катэгорый у гэтым спісе — дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без ... Падрабязней »
“Каб гэтую сілу — ды ў мірную плынь…”, ці Як наладзіць работу з валанцёрамі?
Некалькі гадоў назад быў у мяне негатыўны вопыт валанцёрства: па выніках паходу да “адказнікаў”, якія доўгі час знаходзіліся ў бальніцы, мне засталіся слёзы, дзецям — расчараванне. А пачыналася ўсё як звычайна: аб’ява ў інтэрнэце пра тое, што маленькім дзецям, адабраным з сям’і, патрэбна дапамога. Маўляў, яны доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, і, акрамя матэрыяльнай дапамогі ў выглядзе падгузкаў і іншага, ... Падрабязней »