Архіў катэгорыі : Аўтарытэтна

Мабілізуючы гуманітарны патэнцыял

Палепшыць якасць жыцця  ўразлівых катэгорый людзей, мабілізуючы гуманітарны патэнцыял грамадства, — задача, якую вырашае Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, у тым ліку для дапамогі дзецям, дакладней кажучы, сем’ям з дзецьмі. Намеснік генеральнага сакратара таварыства член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Раманія Раманаўна Скамарошка расказала “Настаўніцкай газеце”, што Чырвоны Крыж — гэта не толькі дапамога пацярпеўшым у стыхійных бедствах і ваенных ... Падрабязней »

10 крокаў насустрач

Калі дапамагаць, то з разуменнем Гвалт у дачыненні да дзяцей нагадвае бясконцую эпідэмію з няўстойлівай рэмісіяй. Пасля непрацяглага зацішша зноў пачалі з’яўляцца навіны аб тым, што непаўналетнія становяцца ахвярамі сексуальнага насілля. Злачынствы супраць палавой недатыкальнасці дзяцей з’яўляюцца непрабачальнымі. Гнеў, з якім у адрас таго ці іншага злачынцы выказваюцца ў каментарыях староннія назіральнікі, — гэта паказальная рэакцыя на такога кшталту здарэнне. ... Падрабязней »

Адкрыты дыялог

Пра тое, што любую хваробу прасцей папярэдзіць, чым лячыць, ведаюць многія. Гэтак жа можна сказаць і пра прафілактыку супрацьпраўных дзеянняў. Падлеткі, на якіх стандартныя метады выхавання не дзейнічаюць, працягваюць жартаваць з законам і ў выніку трапляюць у калоніі. Пасля гэтага жыццё становіцца падзеленым на “да” і “пасля”. Але як жыць пасля вяртання на свабоду? Хто можа дапамагчы ў адаптацыі да ... Падрабязней »

“Сфера” інтарэсаў — падлеткі

Сацыяльна-рэабілітацыйнае аддзяленне “Сфера” пры сацыяльна-педагагічным цэнтры Першамайскага раёна Мінска стваралася як эксперыментальнае ў 2015 годзе. Цяпер можна канстатаваць, што эксперымент удаўся, а вопыт работы аддзялення распаўсюджаны на ўсе СПЦ краіны, дзе таксама вядзецца рэабілітацыйная работа. Работа па пазбаўленні ад розных відаў залежнасці падлеткаў, а таксама работа з іх бацькамі, што не менш важна. Праблемнае кола — шырокае — У 2015 ... Падрабязней »

Не падобны да ўсіх, а значыць, чужы?

Адной з найбольш цяжкіх праблем, якая стаіць перад сусветным грамадствам, з’яўляецца праблема бежанцаў і асоб, што шукаюць прытулку. Сёння па ўсім свеце адносіны да перасяленцаў неадназначныя. Ёсць тыя, хто раўнадушна ставіцца да замежнікаў, але ёсць і такія, хто з непрыкрытай агрэсіяй выказваецца ў адрас чужаземцаў. Для больш дэталёвага вывучэння пытанняў вымушаных перасяленцаў, а таксама іх падтрымкі, грамадскія арганізацыі рэалізоўваюць шматлікія ... Падрабязней »

Бізнес-старт дае ўніверсітэт

Крэатыўнасць, ініцыятыўнасць, новыя ідэі — тыя якасці, якія варта чакаць ад студэнтаў і супрацоўнікаў устаноў вышэйшай адукацыі. Тым больш такіх буйных, як Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, дзе студэнты і не толькі яны могуць рэалізаваць свае ідэі з дапамогай навучальнай установы. Бізнес-ідэі дапамагае ажыццявіць конкурс стартап-праектаў, які праводзіцца ў рамках стартап-школы ўніверсітэта. Ёсць і іншыя магчымасці практычнага ўвасаблення праектаў, рэалізацыі навуковых ... Падрабязней »

Прыярытэт № 16?

Пра выхаванне дзяцей, абыякавасць бацькоў і школу “Выхоўвайце сябе, а не дзяцей, таму што яны ўсё роўна будуць падобнымі да вас”. Не згадзіцца з гэтым не магчыма, таму што дзеці — гэта амаль наша поўнае адлюстраванне. Толькі, на жаль, часта дочкі-сыночкі пераймаюць не зусім ідэальныя адценні характару, не зусім правільныя звычкі мамы і таты. Для таго каб дапамагчы бацькам правільна ... Падрабязней »

Бяспека дзяцей у прыярытэце

Маніторынг дзейнасці аздараўленчых устаноў перш за ўсё накіраваны на тое, каб выявіць усе недахопы ў тэхнічнай арганізацыі лагераў і тым самым забяспечыць належны ўровень бяспекі дзяцей. Такія меры, як правіла, дазваляюць не толькі пазбегнуць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх, але і дапамагаюць захаваць прэстыж летняй аздараўленчай установы. Пра тое, якія тыповыя памылкі штогод паўтараюць многія загарадныя лагеры, расказала галоўны тэхнічны ... Падрабязней »

Вада – радасць, ці вада – бяда?

Нягледзячы на тое, што гэтае лета не можа пахваліцца надзвычайнай спякотай, буйныя вадаёмы і рэчкі па-ранейшаму застаюцца самым папулярным месцам адпачынку дзяцей і дарослых. На жаль, прыходзячы на пляж, большасць забывае, што ля вады трэба быць вельмі пільнымі, асабліва ў дачыненні да дзяцей.    Пра тыповыя памылкі ля вады і пра тое, ці магчыма іх пазбегнуць, расказвае вядучы спецыяліст Беларускага рэспубліканскага ... Падрабязней »

Як пясок скрозь пальцы

Пра эфект казкі і праблемы, якія яна вырашае Абарона правоў і інтарэсаў дзіцяці — гэта абавязак бацькоў. А гарманічныя і паважлівыя адносіны ў сям’і — гэта той падмурак, які дапаможа дзецям у будучыні стаць упэўненымі і паспяховымі. На жаль, дарослыя часта здзяйсняюць адну і тую ж памылку: робяць дзяцей сведкамі ці, што яшчэ горш, ахвярамі сямейных канфліктаў. І нават калі ... Падрабязней »