Свята для дзяцей

Супрацоўнікі ДАІ, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях Партызанскага раёна сталіцы і прадстаўнікі арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа наведалі дзяцей у траўматолага-артапедычным аддзяленні 6-й гарадской бальніцы Мінска.

Мерапрыемства было праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Казачны паказ з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі арганізавалі для 28 пацыентаў, якія сёння знаходзяцца на лячэнні. Для дзяцей была паказана павучальная тэатральная пастаноўка з песнямі і загадкамі, пасля чаго ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падарункі.

Да малых, якія не змаглі ўбачыць паказ, казачныя персанажы прыйшлі ў палаты, дзе ўручылі салодкія падарункі, кнігі, размалёўкі і флікеры. І, вядома, пажадалі дзецям хутчэй па­правіцца.

Наведванне 6-й гарадской бальніцы супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі ўжо стала традыцыйным. Штогод міліцыянеры прыходзяць да дзяцей і нагадваюць ім, як важна прытрымлівацца бяспечных паводзін на дарозе. Як правіла, у гэтай бальніцы знахо­дзяцца пацыенты, якія сталі ўдзель­нікамі дарожна-транспартных здарэнняў.

Таццяна СПАДАБАЕВА,
старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска.