Архів тега: Новы год

Свята для дзяцей

Супрацоўнікі ДАІ, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях Партызанскага раёна сталіцы і прадстаўнікі арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа наведалі дзяцей у траўматолага-артапедычным аддзяленні 6-й гарадской бальніцы Мінска. Мерапрыемства было праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Казачны паказ з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі арганізавалі для 28 пацыентаў, якія сёння знаходзяцца на лячэнні. Для дзяцей была паказана павучальная тэатральная пастаноўка з ... Падрабязней »

Пад зоркай дабрыні

Кожны з нас не раз чуў выраз, што школа — гэта адна вялікая сям’я. І гэта сапраўды так: настаўнікі, як школьныя мамы і таты, кожны дзень  сустракаюць вучняў у класах. Што яшчэ аб’ядноўвае навучэнцаў і педагогаў? Безумоўна, святочныя школьныя мерапрыемствы. Мерапрыемствы, якія праводзяцца напярэдадні Новага года, найбольш гэтаму спрыяюць і аб’ядноўваюць усіх настаўнікаў і навучэнцаў у адну вялікую дружную сям’ю! ... Падрабязней »

Навагодні баль таленавітай моладзі

Абласны навагодні баль для вучнёўскай і студэнцкай моладзі ўпершыню прайшоў у Магілёве. Святочнае мерапрыемства аб’яднала 50 юнакоў і дзяўчат з усіх куткоў рэгіёна. Гэта навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці, спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці. Баль стаў своеасаблівым заахвочваннем іх дасягненняў, матывацыяй на заваяванне новых вышынь. Прыдняпроўскі край славіцца юнымі талентамі, ... Падрабязней »