Архів тега: Нашы дзеці

Мары здзяйсняюцца, калі ў іх вераць

Цудоўным снежаньскім ранкам невялічкая дэлегацыя “Настаўніцкай газеты” накіравалася ў самы паўночны куточак краіны — Верхнядзвінскі раён, дакладней, у Сар’янскую сярэднюю школу, каб у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” павіншаваць педагогаў і вучняў. Урокі толькі што закончыліся. Пасля кароткай, паэтычна змястоўнай вершаванай сустрэчы ў фае, падчас якой дзеці пазнаёмілі гасцей са 150-гадовай гісторыяй школы, падзяліліся сваімі поспехамі, усе 77 вучняў ... Падрабязней »

Мы да вас у карагод

Рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху сустракаў гасцей — удзельнікаў навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” надзвычай сардэчна. Тут былі і прыгожая ёлка, і песні, і танцы, і святочны карагод, і самаробныя паштоўкі ў падарунак чаканым візіцёрам. Госці і самі, зразумела, прыехалі з падарункамі. А гасцей у той перадсвяточны дзень у цэнтры сабралася нямала. Да выхаванцаў цэнтра прыехалі ... Падрабязней »

Асаблівы настрой, асаблівыя падарункі

“У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу”, — сказаў калісьці вуснамі адной са сваіх гераінь Максім Горкі. “У жыцці заўсёды ёсць месца святу”, — можна сказаць, перайначыўшы гэты крылаты выраз. Свята ў спецыяльны яслі-сад № 65 Мінска для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату прыйшло ў тым ліку дзякуючы рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Для малых і іх бацькоў, чыё ... Падрабязней »

Са смакам заморскай кухні

Маштабная рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” накіравана не толькі на тое, каб парадаваць дзяцей салодкімі падарункамі і чарговай сустрэчай з Дзедам Марозам. Сэнс шматлікіх пераднавагодніх сустрэч заключаецца яшчэ і ў тым, каб правільна скаардынаваць дзейнасць тых арганізацый, якія могуць даць навучэнцам шанс рэалізаваць свае здольнасці ў пэўных кірунках. Прыкладам паспяховага супрацоўніцтва на карысць дзяцей з’яўляецца сяброўства Ашмянскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і ... Падрабязней »

Семдзесят лістоў і безліч падарункаў

Пра што мараць дзеці пад Новы год? Ды пра тое ж, пра што і дарослыя, — пра цуд. У малых такім цудам можа быць лялька, машынка, канструктар ці нейкі гаджэт. А хтосьці марыць трапіць у аквапарк, дэльфінарый, сустрэцца з любімым артыстам. Такія і іншыя просьбы да Дзеда Мароза выказалі ў сваіх лістах малыя з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. А чараўніком ... Падрабязней »

Рабіць дабро

Традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” ніколі не абмяжоўвалася рамкамі таго або іншага рэгіёна. Аднак, нягледзячы на агульнарэспубліканскі маштаб, яна заўсёды мела свае асаблівасці на месцах. Якія? Адказ на гэтае пытанне — у падборцы матэрыялаў карэспандэнтаў “Настаўніцкай газеты”. Брэсцкая вобласць Арганізатары Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” на Брэстчыне пастараліся зрабіць усё магчымае, каб святочныя мерапрыемствы атрымаліся цікавымі і запамінальнымі. ... Падрабязней »