У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе № 188 Мінска для дзяцей з парушэннямі зроку вучацца хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі з усяго горада, але і з іншых рэгіёнаў краіны. Новага года і Каляд яны чакаюць не менш, чым іншыя дзеці, балазе, ёсць каму дапамагчы арганізаваць для іх свята. Віншаванне навучэнцаў спецыяльнай школы і сёлета атрымалася з іскрынкай. У школе зараз 98 вучняў, ... Падрабязней »
Архів тега: Нашы дзеці
Галоўная ёлка Гродзеншчыны
На абласное дабрачыннае свята ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прыехалі 600 школьнікаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. На традыцыйную ёлку з удзелам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка запрасілі пераможцаў алімпіяднага руху, шматлікіх творчых конкурсаў, дзяцей, якія заваявалі высокія вяршыні ў спорце, лепшых навучэнцаў кадэцкага вучылішча, выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзяцей з мнагадзетных сем’яў, дзяцей-інвалідаў. У абласной філармоніі для ... Падрабязней »
Даўнія сябры
Каменская дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат, што размяшчаецца ў вёсцы Слабодка Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, мае даўніх і верных сяброў, якія, зразумела, не забываюць пра сваіх падапечных і ў навагоднія і калядныя святы. Акцыя “Нашы дзеці” ніколі не абмінае гэтую навучальную ўстанову, заўсёды сюды прыязджаюць госці, прывозяць падарункі. —Зараз у школе 74 навучэнцы, 7 з іх — сіроты, якія знаходзяцца на дзяржаўным ... Падрабязней »
Анлайн і рэальна
Навагоднія ёлачкі растуць не толькі ў лесе, і ўпрыгожваюць іх не толькі дома, у школах і дзіцячых садах. Яны з’яўляюцца таксама на плошчах, у дварах і парках. Адна з такіх упрыгожаных ёлак традыцыйна радуе дзяцей і дарослых у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў Мінску. Сёлета менавіта тут Беларускі дзіцячы фонд вырашыў пачаць рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы сэрцы — ... Падрабязней »
Дом, у якім любяць
Дзеля чаго і для каго праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”? Безумоўна, у першую чаргу яна накіравана на тое, каб чарговы раз нагадаць, што побач з намі ёсць дзеці, якія абдзелены бацькоўскай любоўю і цяплом. Па-другое (у гэта вельмі хочацца верыць), яна заклікае да чалавечнасці: паказвае, наколькі мы засяроджаны на сабе, на дробязях, якія раздуваем да праблем сусветнага маштабу, не ... Падрабязней »
Сукенка для Машы
У акцыю “Нашы дзеці” на Гомельшчыне актыўна ўключыліся толькі што выбраныя члены Савета Рэспублікі. Таццяна Абель і Фелікс Яшкоў пабывалі з падарункамі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Гомельскага раёна. Дарэчы, напярэдадні ў райвыканкаме была ўсталявана ёлка, на якой замест цацак — жаданні дзяцей. Ажыццявіць іх узяліся дарослыя, чыя сфера дзейнасці адносіцца да дзяржкіравання на розных узроўнях. Для кожнага з 27 дзяцей цэнтра ... Падрабязней »
Шчаўкунчык і кампанія
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка надзвычай багаты на валанцёрскія клубы і аб’яднанні, удзельнікамі якіх ахвотна становяцца студэнты розных курсаў і факультэтаў, а таксама супрацоўнікі УВА. Падчас навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” яны, канечне, не могуць заставацца ўбаку — валанцёры распрацавалі насычаную праграму для дзяцей і моладзі, бо крэатыўных ідэй, запалу і спагады ў будучых педагогаў хапае на ўсіх. ... Падрабязней »
Пра што даведаліся акадэмікі?
SOS-Дзіцячая вёска ў Бараўлянах, пад Мінскам — месца адкрытае, гасціннае, і нядаўна яе наведалі новыя госці. У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” сюды прыехалі старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, яго першы намеснік Сяргей Антонавіч Чыжык, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванавіч Іванец і намеснік акадэміка-сакратара аддзялення хіміі і навук аб зямлі старшыня прафсаюзнага камітэта апарата ... Падрабязней »
Год пачынаецца з казкі
Мноства адрасатаў мае Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Сярод іх і Ждановіцкая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат, дзе вучацца хлопчыкі і дзяўчынкі з парушэннем слыху. Сюды з віншаваннямі і падарункамі прыехала намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Станіславаўна Сідарэнка. …Атмасфера ў школе вельмі святочная і нават казачная — серабрысты дожджык, залатыя ўпрыгажэнні, дзеці і дарослыя ў карнавальных касцюмах, бацькі выхаванцаў з ... Падрабязней »
У цуды вераць усе!
У перадсвяточныя навагоднія дні ўсе — і дзеці, і дарослыя — жывуць у чаканні цудаў і падарункаў. Акцыя “Нашы дзеці” дазваляе кожнаму далучыцца да гэтых чаканняў, дайсці да кожнага дзіцяці, зрабіць яго крышачку больш шчаслівым. Асабліва такой увагі патрабуюць дзеці, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Менавіта дзевяць такіх дзетак знаходзяцца зараз у Гродзенскім дзяржаўным гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. У адзін ... Падрабязней »