Архів тега: лагер

Школа для выхавальнікаў

Лета чакаюць усе. Перш за ўсё, зразумела, дзеля адпачынку. А многія яшчэ і дзеля таго, каб зарабіць, выбіраючы работу дома або за мяжой. Некаторым пры гэтым удаецца спалучыць работу і адпачынак. Напрыклад, тым, хто зможа трапіць у склад педагагічных атрадаў, якія працуюць за мяжой. Канечне, работа выхавальніка ў дзіцячым лагеры патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і спецыяльных ведаў. Таму і магчымасць атрымаць ... Падрабязней »

Няма ўмоў — няма лагера, ці Чаму не варта “гуляць” у аздараўленне?

Традыцыйныя сустрэчы арганізатараў дзіцячага аздараўлення напярэдадні летняй кампаніі — гэта выдатная магчымасць для кожнага з іх не толькі даведацца пра найбольш актуальныя напрамкі работы, пазнаёміцца з новымі цікавымі распрацоўкамі, але і атрымаць адказы на найбольш актуальныя, а часам і вострыя, неадназначыя пытанні. Сёння мы прадстаўляем вашай увазе падборку такіх пытанняў з месцаў і адказы на іх спецыялістаў рэспубліканскага ўзроўню. У ... Падрабязней »

Дарога да “Агеньчыка”

Не буду нават пытацца, ці былі вы калі ў сасновым лесе, ці ведаеце, як істотна адрозніваецца паветра ў ім ад паветра гарадскога, ці адчувалі калі-небудзь, наколькі лягчэй і весялей становіцца на душы пасля прагулкі ў такім цудоўным месцы. А калі ў гэтым лесе ёсць яшчэ і вадаём? Казка, а не адпачынак. Канечне, вы ўсё гэта ведаеце, адчувалі, перажывалі, у якім ... Падрабязней »

Справа ў кадрах, або Як педагогі падрыхтаваліся да работы ў летніках?

Пяцьдзясят сем з паловай тысяч дзяцей плануецца аздаравіць сёлета ў Мінскай вобласці, а гэта каля 42% ад агульнай колькасці навучэнцаў Міншчыны (у сярэднім па краіне гэтая лічба складае менш чым 40%). “У вобласці дзейнічаюць 25 лагераў кругласутачнай формы знаходжання, — гаворыць намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Анатольеўна Цвірко. — Толькі пяць з іх не ... Падрабязней »

“5 дзён лагераў”, ці Як прыцягнуць педагогаў на работу ў летніку?

Днямі давялося быць сведкай адной размовы. Знаёмыя педагогі абмяркоўвалі будучы адпачынак — якая тэма можа быць больш актуальнай напрыканцы вясны? Планы, надзеі, мары… І — “пяць дзён лагераў”. Менавіта так між сабой педагогі называюць абавязак адпрацаваць пяць дзён у прышкольным летніку. Не вельмі прыемныя асацыяцыі гэтага выразу тут зусім невыпадковыя: штогод жадаючых працаваць у прышкольным летніку ўстановы, мякка кажучы, няшмат, ... Падрабязней »

Лета, адпачынак, трэніроўкі… Як гэта ўдаецца сумяшчаць?

Юныя спартсмены, таксама як і дарослыя, не жадаюць падчас канікулаў губляць спартыўную форму. І, канечне, гэтага зусім не жадаюць іх трэнеры. Трэніровачны працэс не церпіць доўгіх перапынкаў, таму і едуць выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у спецыялізаваныя спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Зразумела, для кожнага віду спорту патрэбна належная матэрыяльна-тэхнічная база, спартыўны інвентар i абсталяванне, ды і расклад жыцця ў хлопцаў і дзяўчат, якія ... Падрабязней »

У адной звязцы

Выхаваўчыя магчымасці аздараўленчага лагера бязмежныя. Часовыя дзіцячыя аб’яднанні, якія фарміруюцца ў летніках, закладваюць трывалы і надзейны падмурак для фарміравання ў дзіцяці станоўчых жыццёвых установак, лідарскіх якасцей. Але гэта магчыма толькі пры адной умове: граматнай пабудове выхаваўчага працэсу, які грунтуецца не толькі на практычным вопыце спроб і памылак, але і мае навукова-метадычнае абгрунтаванне. Менавіта для таго, каб спалучыць навуку і практыку, ... Падрабязней »

Кругласутачны — раз у тыдзень, дзённы — у 10 дзён

Санітарна-эпідэміялагічная служба да надыходзячага летняга сезона адносіцца з пэўнай асцярогай. І гэтаму ёсць тлумачэнне. У краіне вельмі актывізавалася вірусная кішэчная інфекцыя. Па словах спецыялістаў службы, эпідабстаноўка захворванняў на кішэчную інфекцыю вельмі нядобранадзейная. У такіх умовах захаванне норм і правіл санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму ў аздараўленчых арганізацыях — адна з галоўных умоў паспяховага правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. Якія меры дапамогуць арганізатарам летняга аздараўлення ... Падрабязней »