Архів тега: конкурс

Звычка зберагаць

Сёння беражлівым адносінам да энергарэсурсаў людзей вучыць ужо не трэба. Калі раней у дачыненні да тых, хто не эканоміць, прымяняліся жорсткія меры, то сёння ўсе прадпрыемствы і арганізацыі ведаюць, што без эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў яны проста не змогуць развівацца і, як вынік, не будуць канкурэнтаздольнымі. Пра тое, чаму энергазберажэнню трэба вучыць яшчэ са школы і наколькі адказна да гэтага ставяцца навучэнцы, ... Падрабязней »

І немагчымае магчыма, або Што могуць валанцёры-­школьнікі

Ад чыстага сэрца, ад шчырай душы, з вялікім жаданнем дапамагчы і падтрымаць працуюць валанцёры. Не дзеля ўзнагарод і прызнання, але ж, калі такое прызнанне знаходзіць добраахвотнікаў, то за іх можна толькі парадавацца. Як, напрыклад, за ўдзельнікаў валанцёрскага атрада “Дарогай дабра” з сярэдняй школы № 4 Асіповіч, што ў Магілёўскай вобласці. Сёлета гэты школьны атрад стаў лепшым валанцёрскім атрадам краіны сярод ... Падрабязней »

Па лесвіцы ведаў і ўменняў — да поспеху

Каму, як не будучым эканамістам, неабходна валодаць разнастайнымі кампетэнцыямі фінансавай дасведчанасці, сучаснымі інструментамі эканамічнай тэорыі і практыкі? Падкрэслю яшчэ раз: сучаснымі інструментамі і сучаснымі ведамі. Таму развіццё і ўдасканаленне — частка жыцця любога прафесіянала, як і будучага спецыяліста, дарэчы. У Столінскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы многае робяць для таго, каб выкладчыкі і навучэнцы пастаянна былі ў гушчыні падзей, рухаліся ў рэчышчы сучасных ... Падрабязней »

Педагагічная запушчанасць: ці прычына ў сям’і?

Конкурс ініцыятыў устаноў адукацыі па прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі сёлета праводзіцца ў Мінску 5-ы раз. Конкурс не выпадкова арганізоўваецца на пачатку лета: канікулы — гэта той час, калі для дзяцей, якія стаяць на шматлікіх формах уліку, трэба скласці асобны сцэнарый адпачынку. Без дадатковай увагі 3 месяцы лета могуць стаць і для бацькоў, і для педагогаў галаўным болем: падлеткі вельмі лёгка ... Падрабязней »

Такія пазітыўныя Коцікі

Мінулы год сям’я Коцік з Брэста будзе ўспамінаць доўга: пасля перамогі на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” мама Наталля Віктараўна, тата Сяргей Георгіевіч і іх трое дзетак прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе самага сямейнага конкурсу краіны. Нягледзячы на тое што на рэспубліцы яны занялі 3 месца, іх сям’ю можна ставіць у прыклад: заўсёды пазітыўныя і абаяльныя, бацькі паспяваюць не ... Падрабязней »

Эфектыўны марафон

Нядаўна Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь аб’явіў аб правядзенні ў 2018/2019 навучальным годзе ХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”. Пасля адборачных этапаў у кожнай вобласці і Мінску заключны этап пройдзе ў Гродне. А пакуль марафон толькі пачынаецца, школьнікі і навучэнцы іншых устаноў адукацыі рыхтуць праекты і праграмы да конкурсу. За мінулыя гады іх прадстаўлена мноства, частка рэалізавана ў ... Падрабязней »

Бізнес-старт дае ўніверсітэт

Крэатыўнасць, ініцыятыўнасць, новыя ідэі — тыя якасці, якія варта чакаць ад студэнтаў і супрацоўнікаў устаноў вышэйшай адукацыі. Тым больш такіх буйных, як Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, дзе студэнты і не толькі яны могуць рэалізаваць свае ідэі з дапамогай навучальнай установы. Бізнес-ідэі дапамагае ажыццявіць конкурс стартап-праектаў, які праводзіцца ў рамках стартап-школы ўніверсітэта. Ёсць і іншыя магчымасці практычнага ўвасаблення праектаў, рэалізацыі навуковых ... Падрабязней »

Лепшых лічаць па восені

Па традыцыі падвядзенне вынікаў летняга аздараўлення праходзіць глыбокай восенню, калі ўсё падлічана, асэнсавана і падсумавана. Не так даўно сталі вядомы і пераможцы Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер, у тым ліку ў намінацыі на лепшую арганізацыю харчавання. Усяго намінацый, нагадаю, пяць. Але гэтая, харчовая, уваходзіць у лік тых трох, з якіх конкурс і пачынаўся ў 2009 годзе, калі яго пачалі ... Падрабязней »

У пошуку новых рэсурсаў

У рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі часам вельмі цяжка выйсці за рамкі абывацельскага ганьбавання. Яно, здаецца, нараджаецца само па сабе: калі бачыш дзяцей, якія пакутуюць ад бяздумных паводзін дарослых, калі на тваіх вачах людзі губляюць чалавечае аблічча… Аднак часта для выпраўлення сітуацыі, для таго, каб бацькі змянілі свае паводзіны, неабходна іншае — падтрымка. “Работа павінна будавацца не толькі на тым, каб ... Падрабязней »