Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў замяшчальных сем’ях выхоўваюцца не так часта. Бо ў іх выхаванні ўзнікаюць асаблівыя праблемы, узяць на сябе якія наважыцца далёка не кожны. Але ж вырашыць іх або хоць бы ў пэўнай ступені выправіць сітуацыю можна. Пра гэта мы папрасілі паразважаць нашых сённяшніх гераінь. Першая з іх — педагог-псіхолаг з вопытам практычнай работы, у тым ліку ... Падрабязней »
Архів тега: дзеці
Тэхагляд — раз у паўгода, або Бяспечны падвоз
Школьныя аўтобусы на дарогах — яркая прыкмета нашага часу, характэрная для многіх рэгіёнаў Беларусі. Прычым аптымізацыя ўстаноў адукацыі патрабуе ўсё большай колькасці такіх машын: падвоз дзяцей з вёсак, дзе закрыліся школы, — з’ява непазбежная. Так, летась у рамках праграмы “Школьны аўтобус”, якую падтрымлівае адзін з беларускіх банкаў, у кожную вобласць нашай краіны паступілі па 10 аўтобусаў. Сёлета адбыліся новыя пастаўкі. ... Падрабязней »
Ранцы — лягчэй, піца — радзей
Не так даўно, гаворачы пра падрыхтоўку да новага навучальнага года, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Маскевіч адзначыў, што адна з галоўных задач сучасных устаноў адукацыі — захаванне здароўя навучэнцаў. Зразумела, што ў вырашэнні гэтай задачы задзейнічаны ўсе — і бацькі, і педагогі, і медыкі. Так, пастанова Міністэрства аховы здароўя № 63, прынятая гэтым летам, уносіць шэраг змяненняў у санітарныя ... Падрабязней »
Вучыць і вучыцца, ці Хто можа прэтэндаваць на атрыманне катэгорыі “настаўнік-метадыст”?
У многіх педагогаў да гэтага часу тэзіс аб неабходнасці пацвярджэння вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, мякка кажучы, не выклікае энтузіязму. Адны спасылаліся на адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці, маўляў, даплаты да гэтага часу былі нязначнымі, іншыя — на клопатнасць працэдуры і шэраг іншых акалічнасцей. На гэтым фоне педагогі, якія добраахвотна ідуць на здачу экзамену на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, падаюцца пэўнымі дзівакамі. Навошта гэта ... Падрабязней »
Урок бяспекі, ахова працы і экзамен для педагогаў
Для таго каб арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі прыносіла менш праблем не толькі педагогам, але і дзецям, паклапаціцца аб гэтым трэба загадзя. Безумоўна, адным з галоўных пытанняў у летніках з’яўляецца ахова працы работнікаў. Акрамя гэтага, начальнікі і арганізатары летнікаў павінны ведаць, да якіх дакументаў звяртацца, каб не дапусціць парушэнняў падчас функцыянавання летніх аздараўленчых устаноў. На што яшчэ варта звярнуць увагу і ... Падрабязней »
9 дзён у Юзафове з “Містарам Твістарам”
З таго часу, як у краіне пасля доўгага перапынку пачалі працаваць кругласутачныя лагеры працы і адпачынку, прайшло ўжо 2 гады. Працоўныя лагеры — гэта не толькі магчымасць даць дзецям зарабіць грошы, але і спроба вырашыць праблему недахопу сезонных кадраў у некаторых арганізацыях. Не выключаюць лагеры працы і адпачынкуі дабрачынную дапамогу, платай за якую з’яўляецца толькі шчырае “дзякуй”. Сёння вопытам стварэння ... Падрабязней »
У пошуку новых рэсурсаў
У рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі часам вельмі цяжка выйсці за рамкі абывацельскага ганьбавання. Яно, здаецца, нараджаецца само па сабе: калі бачыш дзяцей, якія пакутуюць ад бяздумных паводзін дарослых, калі на тваіх вачах людзі губляюць чалавечае аблічча… Аднак часта для выпраўлення сітуацыі, для таго, каб бацькі змянілі свае паводзіны, неабходна іншае — падтрымка. “Работа павінна будавацца не толькі на тым, каб ... Падрабязней »
“Каб гэтую сілу — ды ў мірную плынь…”, ці Як наладзіць работу з валанцёрамі?
Некалькі гадоў назад быў у мяне негатыўны вопыт валанцёрства: па выніках паходу да “адказнікаў”, якія доўгі час знаходзіліся ў бальніцы, мне засталіся слёзы, дзецям — расчараванне. А пачыналася ўсё як звычайна: аб’ява ў інтэрнэце пра тое, што маленькім дзецям, адабраным з сям’і, патрэбна дапамога. Маўляў, яны доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, і, акрамя матэрыяльнай дапамогі ў выглядзе падгузкаў і іншага, ... Падрабязней »
“Пакаранне само па сабе не перавыхоўвае”
Дзеці ў канфлікце з законам, выхаванцы спецыяльных устаноў закрытага тыпу — хто яны: злачынцы ці ахвяры? Для многіх адказ на гэтае пытанне адназначны: канечне ж, злачынцы. На працягу многіх гадоў погляд грамадства на дзяцей і падлеткаў, якія ўступілі ў канфлікт з законам, носіць абмежавальны характар — пакараць і ізаляваць. “Хоць на год-два пазбавіцца клопатаў з гэтым нязносным падлеткам…”, “Лепш бы ... Падрабязней »
Дарога да “Агеньчыка”
Не буду нават пытацца, ці былі вы калі ў сасновым лесе, ці ведаеце, як істотна адрозніваецца паветра ў ім ад паветра гарадскога, ці адчувалі калі-небудзь, наколькі лягчэй і весялей становіцца на душы пасля прагулкі ў такім цудоўным месцы. А калі ў гэтым лесе ёсць яшчэ і вадаём? Казка, а не адпачынак. Канечне, вы ўсё гэта ведаеце, адчувалі, перажывалі, у якім ... Падрабязней »