Архів тега: дырэктар

Калі сэрца патрабуе добрых спраў

Добрых спраў і дабрыні ніколі не бывае многа. Калі дабрыня жыве толькі ў думках, засяроджана ў чалавеку і не мае рэальнага выхаду, то разгледзець яе каштоўны сэнс зможа не кожны і не адразу. Калі ж ідэі, якія нясуць у сабе ўнікальнасць, набываюць рэальнае аблічча і ўвасабляюцца ў жыццё праз рэалізацыю сацыяльна значных праектаў, тады вынік абяцае быць цікавым. Адной са структур, ... Падрабязней »

Галасамі маладых

Парадаксальна, але школы, якія знаходзяцца ў вёсках, больш зацікаўлены ў сацыяльным і эканамічным развіцці сваёй установы і рэгіёна, чым гарадскія навучальныя ўстановы. Імкненне падняць прэстыж школы і зрабіць яе цэнтрам сацыяльна-культурнага развіцця прымушае шукаць крыніцы дадатковага фінансавання. Часта спонсарамі выступаюць міжнародныя фонды, якія зацікаўлены ў развіцці сацыяльна-адукацыйных праектаў у вёсках. Здзітаўская сярэдняя школа, што ў Бярозаўскім раёне, ужо неаднойчы змагла ... Падрабязней »

На мове цішыні

Што бачаць дзеці, якія не могуць чуць? Кожны праект, які накіраваны на дапамогу дзецям, павінен быць адобраны не толькі спецыялістамі, але і бацькамі. Што ні гавары, але сумесны і зладжаны дыялог экспертаў з сям’ёй заўсёды прыносіць станоўчыя вынікі, нават калі сітуацыя можа падавацца безнадзейнай. Унікальны па сваёй значнасці сацыяльны праект рэалізоўвае ўстанова дадатковай адукацыі дарослых “Адукацыя Фэст”. Яе каманда — ... Падрабязней »

Праз турызм — да юрыдычнай адукацыі

Не ўсякая ідэя, што мае падтрымку звонку, асуджана на поспех. Каб быць заўважанай, яна павінна мець сэнсавую напаўняльнасць, аддачу і прыносіць — няхай гэта і банальна гучыць — карысць. Ідэальна, калі рашэнні, якія задумваліся, здольны ахапіць не адну сацыяльную групу, а ўвесь рэгіён. Дасягнуць такіх вынікаў больш чым рэальна. Пра гэта сведчаць шматлікія адукацыйныя праекты, якія былі рэалізаваны ў краіне ... Падрабязней »

Усё пачынаецца са знаёмства

“Ведаю чалавека, дырэктара транспартнай фірмы, які атрымаў прафесію ў вучэбна­вытворчым камбінаце і захаваў яе на ўсё жыццё. Вядома, потым ён працягнуў вучыцца, скончыў УВА, але ўсё пачалося менавіта са знаёмства з прафесіяй у ВВК”, — расказвае дырэктар Мінскага дзяржаўнага прафесійна-­тэхнічнага каледжа мантажных і пад’ёмна­-транспартных работ Андрэй Іванавіч Готто. З 2013 года ВВК з’яўляецца аддзяленнем прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў гэтай навучальнай установы. ... Падрабязней »

У выхаванні дзяцей трэба кіравацца не ілюзіямі, а розумам

15 гадоў назад міжнародная грамадская арганізацыя SOS-Дзіцячыя вёскі адным з кірункаў сваёй дзейнасці выбрала ўмацаванне сям’і і прафілактыку сацыяльнага сіроцтва. Арганізацыя пачала працаваць на тое, каб палепшыць сітуацыю ў сям’і і не дапусціць адабрання дзіцяці ад бацькоў. Разам з гэтым арганізацыя пачала актыўна прасоўваць ідэю аказання дапамогі дзецям і бацькам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Сёння SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусі ... Падрабязней »

Не згубіць сэнс жыцця

Сацыяльную бяспеку дзяцей у нашай краіне рэгулюе не толькі Закон аб правах дзіцяці. Не менш важнымі па сваім значэнні з’яўляюцца нарматыўныя акты, палажэнні якіх накіраваны на выяўленне небяспечных для пражывання дзіцяці ўмоў, а таксама іх ліквідацыю.  З 1 лютага 2019 года пачала дзейнічаць новая пастанова Савета Міністраў ад 15 студзеня 2019 года № 22, якой зацверджана палажэнне аб парадку прызнання ... Падрабязней »

Калі грошы ідуць за навучэнцам

У мінулым годзе больш за 600 сярэдніх навучальных устаноў краіны перайшлі на нарматыўнае фінансаванне. Сутнасць гэтай эканамічнай з’явы ў тым, што сродкі з дзяржаўнага бюджэту выдзяляюцца школе ў залежнасці ад колькасці навучэнцаў. Згодна з базавым нарматывам, на аднаго вучня гарадской сярэдняй школы выдзяляецца 1,4 тысячы рублёў у год. Для тых, хто вучыцца ў сельскіх школах, сума большая і складае 3,1 ... Падрабязней »

Маўчаць нельга гаварыць

Выпадкі канфліктаў паміж настаўнікамі і навучэнцамі, як правіла, не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне. Шырокі рэзананс атрымліваюць толькі тыя здарэнні, якія ў сценах школы захаваць не магчыма. На жаль, такія сітуацыі, аб якіх нельга маўчаць, здараюцца. І калі справа даходзіць да пошуку вінаватых, прайграўшым можа быць як выкладчык, так і вучань. Тым не менш мірна ўрэгуляваць школьны канфлікт можна. І адным ... Падрабязней »

Адкрытасць — аснова дыялогу з папячыцелем

Любы кіраўнік навучальнай установы ведае, наколькі папячыцельства — тонкая справа, наколькі непрыкметная мяжа аддзяляе гатоўнасць бацькоў навучэнцаў дапамагчы школе ад іх незадаволенасці “паборамі”. Безумоўна, разумее гэта і дырэктар сярэдняй школы № 72 Мінска Алена Станіславаўна Талмачова. Яна пераканана, што менавіта дзякуючы адкрытасці, а таксама некаторым падыходам да работы з бацькамі ў невялікай школе паспяхова наладжана работа папячыцельскага савета. Будынак 72-й ... Падрабязней »