Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій — адзін з самых маладых у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, сёлета яму спаўняецца 30 гадоў. Жыве і развіваецца ён пад дэвізам “Спяшайцеся рабіць дабро”, рыхтуе спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай сферы, актыўнічае ў грамадскім жыцці. Пра гэта і многае іншае мы папрасілі расказаць дэкана факультэта, кандыдата педагагічных навук, а з нядаўняга часу і лаўрэата высокай узнагароды — медаля “За працоўныя заслугі” Веру ... Падрабязней »
Архів тега: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Шчаўкунчык і кампанія
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка надзвычай багаты на валанцёрскія клубы і аб’яднанні, удзельнікамі якіх ахвотна становяцца студэнты розных курсаў і факультэтаў, а таксама супрацоўнікі УВА. Падчас навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” яны, канечне, не могуць заставацца ўбаку — валанцёры распрацавалі насычаную праграму для дзяцей і моладзі, бо крэатыўных ідэй, запалу і спагады ў будучых педагогаў хапае на ўсіх. ... Падрабязней »
Куды паедзе выпускнік?
З прычыны прафесіі мне неаднойчы даводзілася прысутнічаць на размеркаванні выпускнікоў. Шчыра скажу: бачыла рознае — адшукаць дастойнае месца кожнаму выпускніку так, каб былі задаволены ўсе бакі, удаецца не ў кожнай установе адукацыі, не па кожнай спецыяльнасці. Справа і сапраўды ў многіх выпадках няпростая, адказная, і ў кожнай установе для яе вырашэння прыкладаюць максімальныя намаганні. У педагагічных УВА і каледжах асаблівых ... Падрабязней »
Проста ідзі наперад
Мой сённяшні суразмоўнік — малады крэатыўны сацыяльны педагог сярэдняй школы № 203 Першамайскага раёна Мінска Юрый Мікалаевіч Мар’янкоў, колішні выпускнік (магістрант) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У небанальным падыходзе да работы з дзецьмі, а таксама ў крэатыўнасці Юрыя Мікалаевіча я пераканалася, калі пабачыла яго на сцэне Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі ў фінале гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства ... Падрабязней »
Выбраць, прыйсці, застацца
У 2014 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка выступіў з ініцыятывай увядзення профільнай педагагічнай падрыхтоўкі ў 10—11 класах. Ідэя знайшла падтрымку на дзяржаўным узроўні, і цяпер словазлучэнне “педагагічны клас” гучыць прывычна і ўсім зразумела. І ніхто, думаецца, не будзе аспрэчваць ролю гэтых класаў у прафарыентацыі школьнікаў на педагагічныя спецыяльнасці. Што паказала сістэма такой профільнай падрыхтоўкі і як яна ... Падрабязней »