Конкурс ініцыятыў устаноў адукацыі па прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі сёлета праводзіцца ў Мінску 5-ы раз. Конкурс не выпадкова арганізоўваецца на пачатку лета: канікулы — гэта той час, калі для дзяцей, якія стаяць на шматлікіх формах уліку, трэба скласці асобны сцэнарый адпачынку. Без дадатковай увагі 3 месяцы лета могуць стаць і для бацькоў, і для педагогаў галаўным болем: падлеткі вельмі лёгка ... Падрабязней »
Такія пазітыўныя Коцікі
Мінулы год сям’я Коцік з Брэста будзе ўспамінаць доўга: пасля перамогі на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” мама Наталля Віктараўна, тата Сяргей Георгіевіч і іх трое дзетак прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе самага сямейнага конкурсу краіны. Нягледзячы на тое што на рэспубліцы яны занялі 3 месца, іх сям’ю можна ставіць у прыклад: заўсёды пазітыўныя і абаяльныя, бацькі паспяваюць не ... Падрабязней »
Рэальнасць і ілюзіі
Чаму бацькі адмаўляюцца ад усыноўленых дзяцей? Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017—2021 гады прадугледжвае развіццё ў краіне такой сістэмы па ахове дзяцінства, якая будзе забяспечваць рэалізацыю права дзіцяці на выхаванне ў сям’і. Відавочна, што прыярытэтнай задачай дзяржаўных органаў і ўстаноў адукацыі з’яўляецца ўладкаванне дзяцей-сірот у замяшчальныя сем’і, накіраванне іх у прыёмныя сем’і ці ... Падрабязней »
Вецер добрых перамен
Клуб для выхаванцаў з прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу — цікава, ці не так? Знайсці клуб для замяшчальных бацькоў можна ў многіх, калі не ў кожным СПЦ, што, безумоўна, зразумела, а вось для дзяцей… Жлобінскі сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам “зачапіў” мяне менавіта гэтым. Спачатку. Потым высветлілася, што цікавых форм работы з глыбокім сэнсам і насычаным зместам тут яшчэ ... Падрабязней »
Паверыць у сябе і ведаць, што ты — супер
Год назад, напрыканцы мая, у Маскве прайшоў суперсезон музычнага праекта “Ты супер!”. Шоу талентаў, якое арганізоўвае адзін з расійскіх тэлеканалаў, дае музычна адораным дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, унікальны шанс заявіць пра сябе. Менавіта на гэтым шоу ўпершыню прагучала імя мінчанкі Дашы Чарновай. Дзяўчына стала адной з фіналістак праекта і ў якасці прыза атрымала кватэру ў Маскве. Магчыма, многія ... Падрабязней »
Школа для сям’і, сям’я — для школы
Сямейнае асяроддзе не заменіць для дзіцяці ніякае іншае, гэта бясспрэчная аксіёма. Канечне, калі мець на ўвазе здаровае сямейнае асяроддзе: ёсць яно — ёсць умовы для фарміравання асобы дзіцяці, яго нармальнага фізічнага, псіхічнага і духоўнага росту і развіцця, для прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці, у рэшце рэшт. У першую чаргу наяўнасць такога асяроддзя залежыць ад бацькоў, але ні ў якім выпадку нельга скідваць ... Падрабязней »
Святло на дарогах
Да 5 чэрвеня працягнецца традыцыйнае комплекснае мерапрыемства “Увага— дзеці!”, якое Дзяржаўтаінспекцыя пачала 25 мая. Гэтая прафілактычная акцыя напярэдадні і ў пачатку школьных канікул разгортваецца дзеля прыцягнення ўвагі ўсіх нас да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, павышэння ўзроўню адказнасці вадзіцеляў. Больш падрабязна пра акцыю нам расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Таццяна Спадабаева: — У гэты час ... Падрабязней »
Не ведаючы броду, або Купальны сезон патрабуе адказнасці
Нягледзячы ні на якія акалічнасці і надвор’е, купальны сезон набліжаецца, а значыць, пытанні бяспечных паводзін на вадзе набіраюць сілу. Хаця, трэба адзначыць, яны ніколі не страчваюць сваёй актуальнасці. Варта толькі ўзгадаць наступныя даныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: штогод у свеце тонуць больш за 372 тысячы чалавек, кожную гадзіну ў свеце тонуць у сярэднім 40 чалавек. Cустрэча са спецыялістамі — прадстаўнікамі ... Падрабязней »
Першая работа: атрымаць і застацца
Красавік — месяц, у які найбольш актыўна праходзіць размеркаванне выпускнікоў устаноў розных ступеней адукацыі. А на першых рабочых месцах маладыя спецыялісты пачнуць працаваць у сваёй большасці з 1 жніўня, маладыя педагогі — з 15 жніўня, бо іх адпачынак даўжэйшы. І кожны са свежаспечаных спецыялістаў мае права на пэўныя сацыяльныя гарантыі, якія дапамогуць у першыя гады працоўнага шляху, у ідэале — ... Падрабязней »
З далікатным характарам
Стэрэатыпнае мысленне дагэтуль многім не дазваляе сцерці мяжу паміж размеркаваннем сацыяльных роляў і раздзяленнем прафесій: цяжкую фізічную працу, як правіла, выконваюць мужчыны, а жанчынам прыпісваецца больш лёгкая роля. Але гэта толькі ў тэорыі. На практыцы ўсё крыху інакш.Пра тое, чаму не трэба баяцца рабочых прафесій, як працаваць з металам і мяняць падшыпнікі, расказала машыніст па навіванні канатаў Яўгенія Нікуліна. І ... Падрабязней »