З 1 студзеня бягучага года шэраг школ краіны атрымлівае фінансаванне па прынцыпова новай схеме: зыходзячы з вызначанага нарматыву на аднаго навучэнца, памножанага на фактычную колькасць вучняў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 снежня 2014 года № 1199 “Аб рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”. Сёння такая схема фінансавання адукацыі прымяняецца ў многіх краінах, у тым ліку ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Аўтарытэтна
Школа і наркотыкі: гаварыць нельга маўчаць
Бягучы год пачаўся з шэрага паведамленняў аб смерці падлеткаў з-за ўжывання псіхатропных рэчываў — спайсаў, марак. Бяда, здаецца, прыйшла знянацку, а насамрэч наспявала доўга і планамерна: і з-за даступнасці псіхатропаў, і з-за недаацэньвання многімі маштабаў праблемы, і з-за боязі бацькоў, школы, грамадскасці ў цэлым гаварыць пра гэта. У адносінах да апошняга ў нас, дарэчы, ёсць асобная гісторыя. Летам у рэдакцыю ... Падрабязней »
Дом для асаблівых дзяцей: дзе ён? які ён?
Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў замяшчальных сем’ях выхоўваюцца не так часта. Бо ў іх выхаванні ўзнікаюць асаблівыя праблемы, узяць на сябе якія наважыцца далёка не кожны. Але ж вырашыць іх або хоць бы ў пэўнай ступені выправіць сітуацыю можна. Пра гэта мы папрасілі паразважаць нашых сённяшніх гераінь. Першая з іх — педагог-псіхолаг з вопытам практычнай работы, у тым ліку ... Падрабязней »
Пра атэстацыю і не толькі
Большасць пытанняў, што паступілі падчас прамой лініі са спецыялістамі Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза, якая прайшла ў рэдакцыі “Настаўніцкай газеты”, тычыліся асаблівасцей праходжання атэстацыі на прысваенне і пацвярджэнне кваліфікацыйных катэгорый. Сярод іх — як стандартныя сітуацыі, так і тыя, што патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі. Прапануем вашай увазе адказы на гэтыя пытанні Рамана Восіпавіча ДАПІРЫ, намесніка старшыні Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза, і Валянціны ... Падрабязней »
Змяненні ў 180-ці артыкулах
Летам 2014 года ў Працоўны кодэкс унесены шэраг змяненняў. У некаторых нашых чытачоў у сувязі з гэтым узніклі пэўныя пытанні. Так здарылася, што найбольшая іх колькасць паступіла ад жыхароў Мінскай вобласці. Таму мы звярнуліся да начальніка ўпраўлення працы і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алены Мікалаеўны АЛЯШКЕВІЧ. Заадно вырашлі задаць спецыялісту пытанні нашых чытачоў з ... Падрабязней »
Пра мадэрнізацыю вёскі, інвестыцыі і бяспеку дзяцей
Апошнія гады ў краіне ўдзяляецца шмат увагі развіццю аграгарадкоў, што прадугледжана Дзяржаўнай праграмай устойлівага развіцця вёскі на 2011 — 2015 гады. Згодна з ёй, акрамя забеспячэння ўстойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця, вялікае значэнне павінна надавацца і павышэнню ўзроўню сацыяльна-бытавога ўладкавання. Багаты станоўчы вопыт у гэтым пытанні — у Гродзенскай вобласці. Расказаць пра падрабязнасці ажыццяўлення праграмы ў рэгіёнах, а таксама пра тое, якое ... Падрабязней »
“Выпадковых людзей становіцца менш…”
Павышэнне заробку і матывацыі да эфектыўнай працы — такія галоўныя задачы эксперымента па апрабацыі галіновай сістэмы аплаты працы ў школах краіны. З мінулага навучальнага года ў гэтым праекце працуе шэраг устаноў Мінска. І, як сведчаць першыя вынікі, правядзенне эксперымента сябе апраўдвае. “Самае значнае ў эксперыменце тое, што школа атрымала магчымасць устанаўліваць галіновыя выплаты педагогам і іншым спецыялістам у залежнасці ад ... Падрабязней »
Урок бяспекі, ахова працы і экзамен для педагогаў
Для таго каб арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі прыносіла менш праблем не толькі педагогам, але і дзецям, паклапаціцца аб гэтым трэба загадзя. Безумоўна, адным з галоўных пытанняў у летніках з’яўляецца ахова працы работнікаў. Акрамя гэтага, начальнікі і арганізатары летнікаў павінны ведаць, да якіх дакументаў звяртацца, каб не дапусціць парушэнняў падчас функцыянавання летніх аздараўленчых устаноў. На што яшчэ варта звярнуць увагу і ... Падрабязней »
Неідэальнае грамадства
На жаль, часам заваяваць аўтарытэт у падлеткаў не могуць не толькі настаўнікі, але і бацькі. А гэта значыць, што навучыць дзіця несці адказнасць за здзейсненыя ўчынкі як перад грамадствам, так і перад самім сабой становіцца вельмі цяжка. Пра тое, як дасягнуць узаемаразумення з падлеткамі і што рабіць, калі дзеці спрабуюць пераступіць праз мяжу дазволенага, дакладна ведае начальнік інспекцыі па справах ... Падрабязней »
“Работа з сацыяльным сіроцтвам заўсёды звязана з велізарнымі эмацыянальнымі затратамі”
Апошнім часам у асяроддзі замяшчальных бацькоў неспакойна. Разам з усведамленнем сябе як прафесіяналаў, а не проста як мам, у многіх бацькоў-выхавальнікаў узнікаюць пытанні аб якасці суправаджэння іх замяшчальных сем’яў. На гэтым фоне падчас адной з камандзіровак асабліва ўразіла выказванне адной з мам-выхавальніц Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці аб тым, што “калі б не падтрымка мясцовага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, то наўрад ці многія ... Падрабязней »