Архів тега: БДПУ імя Максіма Танка

Дзе жывуць студэнты? Як жывуць студэнты?

Некалькі дзён назад Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка пачаў засяленне ў студэнцкія інтэрнаты, якое закончыцца заўтра, 30 жніўня. А да гэтага студэнцкае жыллё было адрамантавана і прыведзена ў парадак, у тым ліку рукамі саміх студэнтаў, як гэта, дарэчы, адбываецца кожны год. Пакуль дзяўчаты і хлопцы працавалі ў сваіх інтэрнатах і на іншых аб’ектах універсітэта, “Настаўніцкая газета” паспела зазірнуць ... Падрабязней »

У педагогіку трэба ісці па прызванні, а не пад прымусам

Сёлета на работу ў навучальныя ўстановы краіны накіравана 4347 маладых спецыялістаў. Безумоўна, акрамя школы, вялікая роля ў выхаванні і адукацыі малышоў адводзіцца дзіцячым садам. І цудоўна, калі ў дашкольныя ўстановы, як і ў школы, будучыя педагогі прыходзяць па прызванні. Без перабольшання можна сказаць, што Дзіяна КОРБУТ з’яўляецца менавіта такім педагогам. Сёлета дзяўчына скончыла факультэт дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя ... Падрабязней »

Не рэагаваць — значыць апраўдаць?

Праблема псіхалагічнага насілля ў дачыненні да непаўналетніх не саступае па сваіх маштабах іншым відам гвалту. Прыніжаючы дзіця і тым самым прымушаючы яго верыць у сваю нягоднасць, ніхто не задумваецца аб тым, да якіх разбуральных для псіхікі наступстваў гэта можа прывесці. Безумоўна, часта падлеткі самі выступаюць у ролі псіхалагічных агрэсараў, і ў выніку ахвярамі булінгу становяцца іх равеснікі. Вырашыць праблему цкавання і ... Падрабязней »

Сучасны педагог павінен адпавядаць запытам грамадства і дзяцей

Ідэальны аздараўленчы лагер — які ён? Пытанне, безумоўна, палемічнае, і тыя, каму ніколі не даводзілася варыцца ў гэтай сістэме, наўрад ці знойдуць нават прыблізны адказ. А ён, між іншым, ляжыць на паверхні. У лагеры павінны працаваць актыўныя і эрудзіраваныя педагогі, якія могуць і ўмеюць захапіць дзяцей. І такія настаўнікі, а дакладней кажучы, пакуль яшчэ студэнты, у нас ёсць. Да сапраўднага ... Падрабязней »

Дзейнічаць у інтарэсах выпускнікоў

Размеркаванне — гэта другая пасля здачы першай сесіі непрадказальная і гарачая падзея ў жыцці студэнтаў. Па напружанасці і перажываннях размеркаванне нават можна параўнаць з тым момантам, калі ўступныя экзамены здадзены, але яшчэ не вядома, пашанцавала ці не трапіць у спіс залічаных ва ўніверсітэт. Для таго каб паглядзець, як праходзіць размеркаванне будучых настаўнікаў, мы схадзілі ў БДПУ імя Максіма Танка. У ... Падрабязней »

Адкрый сваё сэрца

Гаворачы пра валанцёрскі студэнцкі рух у нашай краіне, абавязкова згадваеш пра валанцёраў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Валанцёрскіх атрадаў тут многа, дапамагаюць яны розным установам і ў святы, і ў будні. Як, напрыклад, атрад “Адкрытае сэрца” факультэта пачатковай адукацыі. У гэтыя пераднавагоднія дні мы сустрэліся з дзяўчатамі ў дапаможнай школе-інтэрнаце № 7 Мінска, з якой валанцёры педуніверсітэта супрацоўнічаюць ... Падрабязней »

Формула поспеху: жаданне + падрыхтоўка

Найбольшая бяда любога летніка — не спартанскія ўмовы і нават не дрэннае харчаванне, а бяздзейсныя і абыякавыя педагогі. Гэта пацвердзіць любое з дзяцей, ды і іх бацькоў, каму не пашчасціла з адпачынкам у лагеры. Пры гэтым нярэдка абвінавачанні наконт непрафесіяналізму і абыякавасці гучаць у адрас студэнтаў, якія “па абавязку службы” вымушаны працаваць летам у лагеры. Разам з тым ёсць не ... Падрабязней »

Любоў пераможа, псіхалогія дапаможа

“Катэгорыя дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, самая цяжкая з пункту гледжання псіхолага,” — гаворыць доктар псіхалагічных навук прафесар кафедры прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка Леанід Абрамавіч Пяргаменшчык. Акрамя ўсяго іншага, ён яшчэ з’яўляецца каардынатарам Цэнтра аказання псіхалагічнай дапамогі ўсыноўленым і ўсынавіцелям, які не так даўно адкрыўся пры ўніверсітэце. Часу пасля адкрыцця прайшло нямнога, а работа праведзена ... Падрабязней »