Архів тега: БДПУ імя Максіма Танка

“Трэсліся рукі і моцна білася сэрца”:

першы вопыт работы ў школе, размеркаванне і надзеі студэнтаў Другой хвалюючай падзеяй пасля паступлення ва ўніверсітэт для кожнага студэнта з’яўляецца размеркаванне. На мінулым тыдні ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка пра тое, куды паедуць на работу, даведаліся 682 выпускнікі, якія атрымлівалі адукацыю за кошт рэспубліканскага бюджэту. Ці задаволены маладыя спецыялісты тым, дзе будуць працаваць? І ці задаволены выбарам ... Падрабязней »

Дзе жывуць студэнты? Як жывуць студэнты?

Некалькі дзён назад Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка пачаў засяленне ў студэнцкія інтэрнаты, якое закончыцца заўтра, 30 жніўня. А да гэтага студэнцкае жыллё было адрамантавана і прыведзена ў парадак, у тым ліку рукамі саміх студэнтаў, як гэта, дарэчы, адбываецца кожны год. Пакуль дзяўчаты і хлопцы працавалі ў сваіх інтэрнатах і на іншых аб’ектах універсітэта, “Настаўніцкая газета” паспела зазірнуць ... Падрабязней »

У педагогіку трэба ісці па прызванні, а не пад прымусам

Сёлета на работу ў навучальныя ўстановы краіны накіравана 4347 маладых спецыялістаў. Безумоўна, акрамя школы, вялікая роля ў выхаванні і адукацыі малышоў адводзіцца дзіцячым садам. І цудоўна, калі ў дашкольныя ўстановы, як і ў школы, будучыя педагогі прыходзяць па прызванні. Без перабольшання можна сказаць, што Дзіяна КОРБУТ з’яўляецца менавіта такім педагогам. Сёлета дзяўчына скончыла факультэт дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя ... Падрабязней »

Не рэагаваць — значыць апраўдаць?

Праблема псіхалагічнага насілля ў дачыненні да непаўналетніх не саступае па сваіх маштабах іншым відам гвалту. Прыніжаючы дзіця і тым самым прымушаючы яго верыць у сваю нягоднасць, ніхто не задумваецца аб тым, да якіх разбуральных для псіхікі наступстваў гэта можа прывесці. Безумоўна, часта падлеткі самі выступаюць у ролі псіхалагічных агрэсараў, і ў выніку ахвярамі булінгу становяцца іх равеснікі. Вырашыць праблему цкавання і ... Падрабязней »

Сучасны педагог павінен адпавядаць запытам грамадства і дзяцей

Ідэальны аздараўленчы лагер — які ён? Пытанне, безумоўна, палемічнае, і тыя, каму ніколі не даводзілася варыцца ў гэтай сістэме, наўрад ці знойдуць нават прыблізны адказ. А ён, між іншым, ляжыць на паверхні. У лагеры павінны працаваць актыўныя і эрудзіраваныя педагогі, якія могуць і ўмеюць захапіць дзяцей. І такія настаўнікі, а дакладней кажучы, пакуль яшчэ студэнты, у нас ёсць. Да сапраўднага ... Падрабязней »

Дзейнічаць у інтарэсах выпускнікоў

Размеркаванне — гэта другая пасля здачы першай сесіі непрадказальная і гарачая падзея ў жыцці студэнтаў. Па напружанасці і перажываннях размеркаванне нават можна параўнаць з тым момантам, калі ўступныя экзамены здадзены, але яшчэ не вядома, пашанцавала ці не трапіць у спіс залічаных ва ўніверсітэт. Для таго каб паглядзець, як праходзіць размеркаванне будучых настаўнікаў, мы схадзілі ў БДПУ імя Максіма Танка. У ... Падрабязней »

Адкрый сваё сэрца

Гаворачы пра валанцёрскі студэнцкі рух у нашай краіне, абавязкова згадваеш пра валанцёраў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Валанцёрскіх атрадаў тут многа, дапамагаюць яны розным установам і ў святы, і ў будні. Як, напрыклад, атрад “Адкрытае сэрца” факультэта пачатковай адукацыі. У гэтыя пераднавагоднія дні мы сустрэліся з дзяўчатамі ў дапаможнай школе-інтэрнаце № 7 Мінска, з якой валанцёры педуніверсітэта супрацоўнічаюць ... Падрабязней »

Формула поспеху: жаданне + падрыхтоўка

Найбольшая бяда любога летніка — не спартанскія ўмовы і нават не дрэннае харчаванне, а бяздзейсныя і абыякавыя педагогі. Гэта пацвердзіць любое з дзяцей, ды і іх бацькоў, каму не пашчасціла з адпачынкам у лагеры. Пры гэтым нярэдка абвінавачанні наконт непрафесіяналізму і абыякавасці гучаць у адрас студэнтаў, якія “па абавязку службы” вымушаны працаваць летам у лагеры. Разам з тым ёсць не ... Падрабязней »

Любоў пераможа, псіхалогія дапаможа

“Катэгорыя дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, самая цяжкая з пункту гледжання псіхолага,” — гаворыць доктар псіхалагічных навук прафесар кафедры прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка Леанід Абрамавіч Пяргаменшчык. Акрамя ўсяго іншага, ён яшчэ з’яўляецца каардынатарам Цэнтра аказання псіхалагічнай дапамогі ўсыноўленым і ўсынавіцелям, які не так даўно адкрыўся пры ўніверсітэце. Часу пасля адкрыцця прайшло нямнога, а работа праведзена ... Падрабязней »