Што патрэбна, каб рэалізавацца і дасягнуць поспехаў у вышэйшай школе? Якімі якасцямі павінен валодаць малады спецыяліст, каб у ім заўважылі талент і перспектывы? Пра ўсё гэта раскажа магістрант факультэта прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Вераніка ІЛЬЮКЕВІЧ. Ад пратэстантызму да навукі Пяць гадоў назад, яшчэ навучэнка Драбаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу Клецкага раёна Мінскай вобласці, Вераніка Ільюкевіч ні хвіліны не сумнявалася ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Рознае
Рамонты: новы фармат
Традыцыйны рамонтны сезон у беларускіх школах — лета. Яно і зразумела: дзеці на канікулах, таму і рамонтныя работы праводзіць прасцей. Але з нядаўняга часу, а дакладней, з пачатку бягучага года, у Мінскай вобласці рамонты праводзяцца і ў перыяд навучальнага года — у пэўных частках будынкаў, канечне, бо заняткі працягваюцца. Рамонты школ і дзіцячых садоў вядуцца гаспадарчым спосабам. Для Міншчыны гэты ... Падрабязней »
Тэхагляд — раз у паўгода, або Бяспечны падвоз
Школьныя аўтобусы на дарогах — яркая прыкмета нашага часу, характэрная для многіх рэгіёнаў Беларусі. Прычым аптымізацыя ўстаноў адукацыі патрабуе ўсё большай колькасці такіх машын: падвоз дзяцей з вёсак, дзе закрыліся школы, — з’ява непазбежная. Так, летась у рамках праграмы “Школьны аўтобус”, якую падтрымлівае адзін з беларускіх банкаў, у кожную вобласць нашай краіны паступілі па 10 аўтобусаў. Сёлета адбыліся новыя пастаўкі. ... Падрабязней »
Пра мадэрнізацыю вёскі, інвестыцыі і бяспеку дзяцей
Апошнія гады ў краіне ўдзяляецца шмат увагі развіццю аграгарадкоў, што прадугледжана Дзяржаўнай праграмай устойлівага развіцця вёскі на 2011 — 2015 гады. Згодна з ёй, акрамя забеспячэння ўстойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця, вялікае значэнне павінна надавацца і павышэнню ўзроўню сацыяльна-бытавога ўладкавання. Багаты станоўчы вопыт у гэтым пытанні — у Гродзенскай вобласці. Расказаць пра падрабязнасці ажыццяўлення праграмы ў рэгіёнах, а таксама пра тое, якое ... Падрабязней »
“А воз и ныне там…” Як з перспектыўнай школы зрабіць неперспектыўную
Здарэнне з абвальваннем школы ў Крычаве, якое адбылося перад пачаткам бягучага навучальнага года, прыцягнула ўвагу кіраўнікоў самага рознага ўзроўню да тэмы матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. І ў першую чаргу — да пытання стану будынкаў навучальных устаноў. Зрэшты, чаго дзівіцца: большасць сённяшніх школ была пабудавана не адзін дзясятак гадоў назад. І калі большасць перспектыўных школ на вёсцы была адноўлена з дапамогай ... Падрабязней »
Выпрабаванне холадам, ці Калі надзея толькі на надвор’е…
Штогод у кожным рэгіёне праводзіцца маштабная работа па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да зімы. Лічбы справаздач па гэтай тэме ўражваюць: кіламетры замененых цеплатрас і мільярды ўкладзеных сродкаў. І тым не менш штогод зіма выяўляе ўстановы адукацыі, дзе дзецям не вельмі ўтульна. Выпадковасць гэта ці заканамерны вынік? Высветліць гэта спрабаваў наш карэспандэнт у Гродне, дзе летась некалькі ўстаноў якраз і не прайшлі ... Падрабязней »
“Выпадковых людзей становіцца менш…”
Павышэнне заробку і матывацыі да эфектыўнай працы — такія галоўныя задачы эксперымента па апрабацыі галіновай сістэмы аплаты працы ў школах краіны. З мінулага навучальнага года ў гэтым праекце працуе шэраг устаноў Мінска. І, як сведчаць першыя вынікі, правядзенне эксперымента сябе апраўдвае. “Самае значнае ў эксперыменце тое, што школа атрымала магчымасць устанаўліваць галіновыя выплаты педагогам і іншым спецыялістам у залежнасці ад ... Падрабязней »
Дазвольная раскоша, ці Як школа мяняе мікрараён
Калі вы па нейкай прычыне трапіце ў незнаёмы горад ці вёску нашай краіны і сярод мноства грамадскіх будынкаў заўважыце той, які можа пахваліцца найбольш прыбранай і прыгожа аформленай тэрыторыяй, можаце быць упэўненымі амаль на 100%: гэта школа ці дзіцячы садок. Так склалася, што літаральна ўсе ўстановы адукацыі на месцах удзяляюць вельмі значную ўвагу добраўпарадкаванню. Але колькі каштуе гэтая прыгажосць? І ... Падрабязней »
Ранцы — лягчэй, піца — радзей
Не так даўно, гаворачы пра падрыхтоўку да новага навучальнага года, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Маскевіч адзначыў, што адна з галоўных задач сучасных устаноў адукацыі — захаванне здароўя навучэнцаў. Зразумела, што ў вырашэнні гэтай задачы задзейнічаны ўсе — і бацькі, і педагогі, і медыкі. Так, пастанова Міністэрства аховы здароўя № 63, прынятая гэтым летам, уносіць шэраг змяненняў у санітарныя ... Падрабязней »
Новая, сучасная, эксперыментальная
Сярэдняя школа № 61 у Мінску яшчэ не адкрылася, але паспела выклікаць вялікую цікавасць, шырокае абмеркаванне, шмат пытанняў. Шчыра кажучы, яно і нядзіўна, бо школа эксперыментальная, пабудаваная па нязвыклым пакуль для нас праекце. Хаця, як кажа дырэктар новабудоўлі Ірына Віктараўна Цубікава, тое, што ёсць у гэтай установе з абсталявання, пабудоў, маюць і іншыя школы. Але ў выпадку новабудоўлі па вуліцы ... Падрабязней »