Author Archives: admin

Аглядваючыся на год мінулы

Год амаль прайшоў. Што ён прынёс? Гэтым пытаннем задаецца не толькі кожны з нас, але і цэлыя арганізацыі, як, напрыклад, Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Чым жылі прафсаюзная арганізацыя і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў 2018 годзе, чым займаліся, у тым ліку на ніве дабрачыннасці, расказвае старшыня галіновага прафсаюза Аляксандр Аляксандравіч БОЙКА. — Якія самыя значныя падзеі ў жыцці ФПБ,  ... Падрабязней »

Крэдыт: калі праблемы з плацяжамі

Звышрызыкоўнымі людзьмі беларусы не былі ніколі, таму, напэўна, да крэдытаў даволі скептычна ставяцца многія з нас. Аднак цалкам выключаць верагоднасць вырашэння тых ці іншых праблем гэтым шляхам таксама нельга: раз-пораз узнікаюць сітуацыі, калі без звароту ў банк не абысціся. Кватэра ці аўтамабіль, мэбля, бытавая тэхніка ці сучасныя сродкі сувязі — падстаў для звароту ў фінансава-крэдытныя ўстановы можа быць шмат. Перад ... Падрабязней »

Бізнес-урокі на практыцы

Можна многа расказваць аб правілах вядзення бізнесу, але больш эфектыўна непасрэдна паспрабаваць сябе ў новай справе. Прычым у тым, што прыклад сапраўды лепш за правіла, яшчэ раз пераканаліся ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Рабіць тое, што ўмееш — У нас традыцыйна займаюцца сувенірамі, таму самі дзеці і ўнеслі прапанову: гэтую прадукцыю можна не толькі вырабляць, але і прадаваць, — расказвае ... Падрабязней »

Прадпрымальны і прадпрымальніцкі

Усе мы, педагогі, канечне, разумеем, што дзяржаве, грамадству неабходны прафесіяналы, якія могуць актыўна і эфектыўна працаваць дзеля ўстойлівага развіцця эканомікі і паляпшэння агульнага дабрабыту. Цяпер, у час вялікіх эканамічных зрухаў, гэта асабліва актуальна, таму фарміраванне прадпрымальніцкай кампетэнтнасці прадстаўнікоў сучаснага маладога пакалення з’яўляецца адной з найважнейшых задач адукацыі. Школа ў гімназіі Не так даўно наша гімназія ўпершыню стала ўдзельніцай рэспубліканскага інавацыйнага ... Падрабязней »

Маладзёжны рэсурс. Эканамічны

Прыкладна паўтары сотні маладых людзей сабраліся нядаўна на Форум працуючай моладзі ў Мінску, арганізаваны гарадскім камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Усе дэлегаты прадстаўлялі розныя прадпрыемствы і арганізацыі рэальнага сектара эканомікі сталіцы. А давайце ўзгадаем, што такое рэальны сектар. Гэта сектар эканомікі, непасрэдна звязаны з матэрыяльнай вытворчасцю, атрыманнем прыбытку і напаўненнем бюджэту. Таму не будзе перабольшаннем сказаць, што хлопцы і дзяўчаты, ... Падрабязней »

Адкрытасць — аснова дыялогу з папячыцелем

Любы кіраўнік навучальнай установы ведае, наколькі папячыцельства — тонкая справа, наколькі непрыкметная мяжа аддзяляе гатоўнасць бацькоў навучэнцаў дапамагчы школе ад іх незадаволенасці “паборамі”. Безумоўна, разумее гэта і дырэктар сярэдняй школы № 72 Мінска Алена Станіславаўна Талмачова. Яна пераканана, што менавіта дзякуючы адкрытасці, а таксама некаторым падыходам да работы з бацькамі ў невялікай школе паспяхова наладжана работа папячыцельскага савета. Будынак 72-й ... Падрабязней »

Свая дарога, або Пазабюджэтная дзейнасць з улікам абставін

Сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці даўно сталі для многіх устаноў адукацыі надзейнай дапамогай у вырашэнні пытанняў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Праўда, магчымасці для разгортвання такой дзейнасці неаднолькавыя. Адна справа — гаспадарыць на значных зямельных плошчах установе, скажам, сельскагаспадарчага профілю, маючы пры гэтым вялікую колькасць пабудоў і збудаванняў, іншая — размяшчацца ў невялікім будынку на тэрыторыі, акружанай іншымі ўстановамі. Пры гэтым план застаецца планам, ... Падрабязней »

Чатыры правілы бяспекі

З грашамі не жартуюць, а без іх — тым больш. З гэтым крыху іранічным назіраннем можна цалкам пагадзіцца, бо недахоп грашовых сродкаў заўсёды цягне за сабой шматлікія праблемы, тады як фінансавая “падушка бяспекі” здольная ў значнай ступені забяспечыць кожнаму з нас жыццёвую самастойнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Між тым атрымліваць прыстойныя даходы — яшчэ не значыць мець высокі ўзровень ... Падрабязней »

Бюджэтная формула

Словазлучэнне “нарматыўнае фінансаванне”, думаецца, знаёма зараз кожнаму кіраўніку навучальнай установы, ды і наогул — кожнаму школьнаму педагогу. Спецыялісты ведаюць, што з 1 студзеня 2015 года ў Беларусі праводзіцца фінансавы эксперымент па прымяненні нарматыву бюджэтнай забяспечанасці расходаў у разліку на аднаго навучэнца. Праходзіць эксперымент у розных рэгіёнах краіны, уключае сёлета больш за 180 устаноў, у тым ліку з 2016 года ён ... Падрабязней »

Любоў, давер і асабістая прастора

Усе мы хочам, каб нашы дзеці былі шчаслівымі, паспяховымі і цалкам самастойнымі асобамі. Але аднаго жадання мала — ніколі нельга забываць, што канчатковы вынік у рэшце рэшт залежыць ад пастаяннай работы над фарміраваннем неабходных якасцей характару і навучання правільнаму выбудоўванню адносін з навакольнымі людзьмі. Як данесці да дзіцяці патрэбную інфармацыю з улікам адвечных цяжкасцей ва ўзаемаразуменні паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, ... Падрабязней »