Архіў катэгорыі : Нагода

“Праблемы дзіцяці заўсёды хаваюцца ў сям’і”

Сацыяльны педагог — гэта дарадчык, кансультант, абаронца, грамадскі дзеяч, псіхатэрапеўт, эксперт, пасрэднік… Такое азначэнне — не проста вобразнае апісанне, так прафесію сацыяльнага педагога прадстаўляюць на факультэце сацыяльных тэхналогій БДПУ імя Максіма Танка. Зрэшты, і самі сацыяльныя педагогі пагаджаюцца, што ў сваёй прафесійнай дзейнасці яны, як кажуць, “і шавец, і кравец, і каваль, і стругаль”. І менавіта гэтая велізарная колькасць абавязкаў ... Падрабязней »

Плата па працы

Неяк ехала ў гарадскім аўтобусе і выпадкова пачула размову двух хлопцаў гадоў па 15-16. “Ну, ты разумееш, — узрушана гаварыў адзін, — адпрацаваў цэлы месяц, а заплацілі ў тры разы менш, чым абяцалі. І што цяпер рабіць? Ніякіх жа папер няма”. “А я на канікулах у знаёмых працаваў на фірме, добра зарабіў, цяпер пры грашах”, — падзяліўся другі. Сучасныя падлеткі ... Падрабязней »

Зарабіць і зрабіць

Металалом і макулатура — гэта не толькі адходы. А што яшчэ? Задайце такое пытанне дырэктару якой-небудзь школы і вы, магчыма, даведаецеся, што гэта, напрыклад, новыя інфармацыйныя стэнды для кабінетаў, посуд для сталовай, картрыджы для прынтараў ці штосьці яшчэ настолькі ж неабходнае. Не гаворачы ўжо пра тое, што другасная сыравіна дазваляе дзяржаве эканоміць каштоўныя прыродныя рэсурсы. Праўда, таксама добра вядома, што ... Падрабязней »

У “Доміку Ганны” жыве пазітыў

15 чэрвеня адкрыўся сезон адпачынку ў сямейным аздараўленчым цэнтры “Бусел”, што месціцца ў вёсцы Заброддзе Стаўбцоўскага раёна (Мінская вобласць). І хоць арганізатарам гэтай праграмы — супрацоўнікам Беларускага дзіцячага хоспіса — не зусім падабаецца азначэнне “аздараўленчы цэнтр” і яны больш схільныя называць гэтае месца “домам Ганны” (імя англійскай дабрачынніцы, на сродкі якой быў заснаваны цэнтр) ці “летнім домікам”, “Бусел” з’яўляецца сапраўдным ... Падрабязней »