Ужо даўно па ўсім свеце пытанні энергазберажэння і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў стаяць у топе праблем і знаходзяць сваё вырашэнне пры дапамозе цікавых ініцыятыў. Інтэлектуальныя ліхтары і энергія з адходаў, зялёнае таксі і прадукты ў абмен на экалагічныя паводзіны — такія маркетынгавыя падыходы “падкупляюць” людзей і ненавязліва прымушаюць далучацца да вырашэння пытанняў, звязаных з беражлівым стаўленнем да навакольнага асяроддзя.
Пра тое, якія ідэі па вырашэнні адпаведных праблем рэалізоўваюцца ў межах нашай краіны, расказала выканаўчы дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Экапраект “Партнёрства” (МГА “Экапартнёрства”) Аліна Бушмовіч.
— Аліна, чым сёння займаецца “Экапартнёрства”? На рэалізацыю і падтрымку якіх ініцыятыў, якія маюць мэтай энергазберажэнне і беражлівасць прыродных рэсурсаў, накіравана ваша дзейнасць?
— Ужо амаль 20 гадоў мы працуем з пытаннямі кіравання адходамі, воднымі рэсурсамі, энергазберажэння і змяненнем клімату. Наша задача — перадаваць экалагічныя веды, укараняць сістэмны падыход і далучаць зацікаўленыя бакі для паляпшэння стану навакольнага асяроддзя краіны.
За час работы мы рэалізавалі больш за 35 праектаў і ініцыятыў, якія ўнеслі значны ўклад у вырашэнне праблем на мясцовым ці рэспубліканскім узроўні.
Напрыклад, на працягу трох гадоў у супрацоўніцтве з райвыканкамам і прадпрыемствам ЖКГ у Пухавіцкім раёне быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія дазволілі павялічыць збор электронных і электрычных адходаў ад жыхароў у 10 разоў. Цяпер пухаўчане дакладна ведаюць, што рабіць са старымі халадзільнікамі або тэлевізарамі, і аддаюць іх на перапрацоўку. Да пачатку праекта большасць такіх адходаў або пылілася дома, або выкідвалася на сметнік.
— Адным з буйных і вядомых праектаў, якія вы рэалізоўвалі разам з сярэднімі навучальнымі ўстановамі краіны, быў Школьны праект выкарыстання рэсурсаў і энергіі (SPARE). Чаго ўдалося дасягнуць за час яго рэалізацыі?
— Бясспрэчна, SPARE — гэта адзін з самых яркіх праектаў, які да гэтага часу ўспамінаюць педагогі і навучэнцы. У ім прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі нашай краіны, але і шэраг замежных арганізацый. На працягу некалькіх гадоў праводзіліся вучэбныя семінары і канферэнцыі для педагогаў па пытаннях рэсурса- і энергазберажэння, рэалізоўваліся практыка-арыентаваныя мерапрыемствы. Напрыклад, праводзілася замена вокнаў, асвятлення ці ўстаноўка канвекцыйных пячэй у школьных сталовых. Была створана сетка SPARE-школ, якія пастаянна абменьваліся вопытам і дзяліліся сваімі поспехамі. У гэтую сетку ўваходзіла больш за 320 устаноў адукацыі краіны. На жаль, праект перастаў атрымліваць фінансаванне ад замежных донараў і быў закрыты. Але педагогі, якія загарэліся ідэяй дзяліцца з навучэнцамі ведамі, як берагчы ваду, цяпло і энергію, працягваюць гэта рабіць. Сіламі нашай арганізацыі мы падтрымліваем сайт сеткі SPARE-школ spare-belarus.by, дзе расказваем пра магчымасці ўдзелу ў конкурсах і праектах для ўстаноў адукацыі. На сайце захаваліся ўсе навукова-метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы, якія былі створаны падчас рэалізацыі праекта, іх можна спампоўваць і выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці. Педагогі, з якімі мы пазнаёміліся ў рамках SPARE, падтрымліваюць з намі адносіны і ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, якія праходзяць падчас рэалізацыі іншых нашых праектаў.
Каб прыцягнуць увагу навучэнцаў і іх бацькоў да эканоміі і беражлівага выкарыстання шматлікіх рэсурсаў, мы стварылі ў некаторых школах інфармацыйныя цэнтры. У іх можна паглядзець карты, мадэлі, правесці доследы або падаглядаць жывёл — гэта спрыяе развіццю цікавасці да пытанняў экалогіі.
— Падчас супрацоўніцтва са школамі вы рыхтуеце асобны блок мерапрыемстваў як для навучэнцаў, так і для педагогаў. Наколькі настаўнікі зацікаўлены ў тым, каб, акрамя абавязковай вучэбнай праграмы, даваць дзецям яшчэ і дадатковую інфармацыю пра энергазберажэнне, другасную сыравіну, асобны збор адходаў?
— Большасць нашых праектаў накіравана на тое, каб павысіць узровень ведаў людзей па экалагічных пытаннях, напрыклад, як правільна абыходзіцца з адходамі або берагчы водныя рэсурсы. Падчас планавання мерапрыемстваў мы заўсёды ўключаем у іх блок для педагогаў і навучэнцаў. Звязана гэта з тым, што за гады работы мы пераканаліся, што сярод педагогаў шмат людзей, неабыякавых да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя, а навучэнцам цікава пазнаваць новае і прымяняць веды на практыцы.
Сёлета мы пачалі рэалізоўваць праект Еўрапейскага саюза “Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне”, і ў нас цяпер ёсць магчымасць актыўна далучаць педагогаў і навучэнцаў з гэтага раёна да работы. Для педагогаў мы ў хуткім часе запусцім серыю вучэбных трэнінгаў па пытаннях водных рэсурсаў. А для школьнікаў ужо правялі конкурс малюнкаў на стварэнне выявы для лагатыпа праекта, конкурс малюнкаў для календара на 2020 год, які надрукуем і бясплатна распаўсюдзім на тэрыторыі Мастоўскага раёна, конкурс фатаграфій і інфармацыйныя гадзіны. Працуючы са школамі на месцах, мы заўсёды супрацоўнічаем з аддзеламі адукацыі. Дзякуючы сумеснай рабоце, у нас атрымліваецца дасягнуць значных вынікаў.
Педагогі, якія загарэліся ідэяй дзяліцца з навучэнцамі ведамі, як берагчы ваду, цяпло і энергію, працягваюць гэта рабіць. Сіламі нашай арганізацыі мы падтрымліваем сайт сеткі SPARE-школ spare-belarus.by, дзе расказваем пра магчымасці ўдзелу ў конкурсах і праектах для ўстаноў адукацыі.
Напрыклад, у мінулым годзе разам з аддзеламі адукацыі ў Вілейскім і Іўеўскім раёнах правялі конкурс па вырабе ёлачных цацак з другаснай сыравіны. У Вілейскім раёне ў конкурсе паўдзельнічала больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзякуючы падтрымцы праекта Еўрапейскім саюзам, мы змаглі падарыць пераможцам выдатныя прызы.
— Акрамя сумеснай работы з навучэнцамі і педагогамі, вы актыўна супрацоўнічаеце з мясцовымі ўладамі. Да якіх праектаў па энергазберажэнні далучыліся яе прадстаўнікі?
— Наша аб’яднанне з’яўляецца структурай падтрымкі Пагаднення мэраў у Беларусі. Гэтая міжнародная ініцыятыва аб’ядноўвае гарады і раёны, якія развіваюць свае тэрыторыі на прынцыпах устойлівай энергетыкі. У нашай краіне да яе далучылася ўжо больш за 45 гарадоў і раёнаў. Нягледзячы на тое, што галоўную ролю ў выкананні добраахвотных абавязкаў па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да змены клімату на сябе бяруць мясцовыя ўлады, установы адукацыі таксама маюць магчымасць праявіць сябе. Штогод у гарадах-удзельніках праходзяць Дні энергіі — мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню ведаў жыхароў па пытаннях энергазберажэння і змены клімату. Традыцыйна на месцах шмат мерапрыемстваў праводзіцца ў школах. Для дзяцей арганізоўваюцца конкурсы, акцыі, квесты, велапрабегі, агітбрыгады і канцэрты.
Штогод у гарадах-удзельніках праходзяць Дні энергіі — мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню ведаў жыхароў па пытаннях энергазберажэння і змены клімату. Традыцыйна на месцах шмат мерапрыемстваў праводзіцца ў школах. Для дзяцей арганізоўваюцца конкурсы, акцыі, квесты, велапрабегі, агітбрыгады і канцэрты.
У рамках праекта “Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, мы прадстаўляем аддзелам адукацыі ці асобным установам наборы прома-прадукцыі (кепкі, рукзакі, флікеры і інш.), каб яны маглі заахвоціць самых актыўных удзельнікаў. Іншымі словамі, у гарадах — удзельніках Пагаднення мэраў школы ўносяць важны ўклад у выкананне горадам абавязкаў, вызначаных тымі ініцыятывамі, да якіх горад далучаны. Самыя яркія мерапрыемствы праходзяць у Мсціславе, Брэсце, Пінску, Вілейцы, Браславе, Шаркаўшчыне. Усе фотасправаздачы мы потым размяшчаем на сайце Пагаднення мэраў у Беларусі climate.ecopartnerstvo.by.
— Два гады назад у школах Пухавіцкага раёна былі ўсталяваны кантэйнеры для кампаставання арганічных адходаў. Акрамя гэтага, якія яшчэ метады і інструменты прымяняеце для прыцягнення ўвагі да эканоміі і беражлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў?
— Для таго каб прыцягнуць увагу навучэнцаў і іх бацькоў да эканоміі і беражлівага выкарыстання шматлікіх рэсурсаў, мы стварылі ў некаторых школах інфармацыйныя цэнтры. У іх можна паглядзець карты, мадэлі, правесці доследы або падаглядаць жывёл — гэта спрыяе развіццю цікавасці да пытанняў экалогіі. Так, наша аб’яднанне адкрыла на базе Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці інфармацыйны цэнтр па вадзе, дзе навучэнцы пад кіраўніцтвам вопытнага педагога праводзяць доследы і вывучаюць водныя рэсурсы. Інфацэнтр часта становіцца месцам правядзення раённых мерапрыемстваў для педагогаў. Цяпер падобны цэнтр пры падтрымцы Еўрапейскага саюза ствараем ужо ў Мастоўскім раёне на базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Стварэнне падобных цэнтраў — вельмі затратнае мерапрыемства, таму немагчыма адкрыць іх усюды, але ў нашых сілах падзяліцца з зацікаўленымі педагогамі распрацаванымі інфармацыйнымі матэрыяламі ў друкаваным ці электронным выглядзе.
Ёсць і менш маштабныя прыклады паляпшэння інфраструктуры ўстаноў адукацыі, якія мы рабілі з дапамогай праектаў, але школы таксама могуць іх ажыццяўляць самастойна. Сюды можна аднесці кантэйнеры для кампаставання арганічных адходаў. З іх дапамогай школы атрымліваюць каштоўнае ўгнаенне са скошанай травы і не трацяць грошы на вываз такіх адходаў.
Штогод у гарадах-удзельніках праходзяць Дні энергіі — мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню ведаў жыхароў па пытаннях энергазберажэння і змены клімату. Традыцыйна на месцах шмат мерапрыемстваў праводзіцца ў школах. Для дзяцей арганізоўваюцца конкурсы, акцыі, квесты, велапрабегі, агітбрыгады і канцэрты.
Увогуле, у сваёй рабоце мы стараемся падаваць інфармацыю ў цікавай і даступнай форме, каб яна лёгка ўспрымалася і дапамагала дзейнічаць правільна не толькі ў пытаннях сартавання адходаў. Вялікую ўвагу ўдзяляем і распрацоўцы інфармацыйных матэрыялаў, якія размяшчаем на нашым сайце для запампоўкі. Тыя дзіцячыя брашуры аб правільным абыходжанні з адходамі ці дапаможнікі для педагогаў, якія выпускаем, атрымліваюць шмат станоўчых водгукаў і выкарыстоўваюцца для работы ў многіх установах адукацыі па ўсёй краіне. Мы распрацавалі практычныя дапаможнікі для настаўнікаў “Абыходжанне з адходамі”, “Купляй свядома”, “Займальныя доследы пра ўласцівасці вады” і многія іншыя публікацыі, якія можна знайсці на нашым сайце. Дарэчы, да нас часта звяртаюцца з просьбай запазычыць макет і выпусціць яго дадатковы тыраж, чаму мы вельмі рады. Некаторыя з падрыхтаваных намі відэаролікаў атрымалі статус сацыяльнай рэкламы і трансліраваліся на тэлебачанні, а майстар-класы па вырабе сумкі з пакетаў ці карціны з апельсінавай лупіны ад педагогаў паспяхова набіраюць лайкі на YouTube. Увогуле, мы стараемся выкарыстоўваць самыя розныя метады для інфармавання людзей па рэсурсазберагальных пытаннях ва ўсіх нашых праектах, таму што гэта адна з задач нашага аб’яднання.
— Аліна, як лічыце, з чаго трэба пачынаць экалагічнае выхаванне навучэнцаў?
— Калі вывучаеш паспяховыя сусветныя практыкі па абыходжанні з адходамі або воднымі рэсурсамі, бачыш заканамернасць. У краінах, дзе людзі старанна сартуюць адходы, гэтаму вучаць з дзіцячага сада. Чым раней чалавек пачынае разумець, як ён уплывае на навакольнае асяроддзе і што ён можа зрабіць для яго аховы, тым больш экалагічна адказным ён вырасце.
Мы імкнёмся захапіць педагогаў тэмай беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў і дапамагчы ім у цікавай форме данесці гэтую важную інфармацыю да дзяцей. Спадзяёмся, нашы семінары, брашуры, конкурсы і сайты аблягчаюць ім работу.
Гутарыла Наталля САХНО.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.