Архів тега: студэнт

Праграма для інтэрнатаў

Жыллё для іншагародніх студэнтаў — з тых праблем, якія былі і застаюцца аднымі з самых важных для любой установы адукацыі. Прычым праблема гэтая — мнагагранная, і вялікае значэнне мае ўдасканаленне работы па кожным яе кірунку. Напрыканцы мінулага года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў рэспубліканскі метадычны семінар, прысвечаны ўдасканаленню нарматыўнай прававой базы па прадастаўленні інтэрнатаў, іншых актуальных пытаннях, звязаных з ... Падрабязней »

Якім павінен быць стыль жыцця сёння, каб дасягнуць поспеху заўтра?

Ініцыятыва “Мой стыль жыцця сёння — маё здароўе і поспех заўтра”, якая накіравана на фарміраванне ў студэнтаў прыхільнасці да здаровага ладу жыцця, рэалізуецца ў Мінску з 2013 года. І толькі год назад Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя далучылі да акцыі ўсю краіну, асноўнай мэтавай аўдыторыяй якой з’яўляюцца студэнты беларускіх універсітэтаў. Першым і важным крокам у рэалізацыі рэспубліканскага праекта стала ... Падрабязней »

Як прыцягнуць у адукацыю маладыя кадры?

Для таго каб забяспечыць раён педагагічнымі кадрамі на некалькі гадоў, наймальнікі загадзя імкнуцца знайсці патэнцыяльных настаўнікаў сярод навучэнцаў школ, з якімі заключаюць дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы. Заказчыкам кадраў мэтавая падрыхтоўка дае гарантыі наконт таго, што малады спецыяліст, скончыўшы ВНУ, бліжэйшыя 5 гадоў будзе займаць вакантнае месца. А маладыя спецыялісты ў сваю чаргу, акрамя першага рабочага месца, змогуць атрымаць не толькі ... Падрабязней »

Навука in vitro

Што патрэбна, каб рэалізавацца і дасягнуць поспехаў у вышэйшай школе? Якімі якасцямі павінен валодаць малады спецыяліст, каб у ім заўважылі талент і перспектывы? Пра ўсё гэта раскажа магістрант факультэта прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Вераніка ІЛЬЮКЕВІЧ. Ад пратэстантызму да навукі Пяць гадоў назад, яшчэ навучэнка Драбаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу Клецкага раёна Мінскай вобласці, Вераніка Ільюкевіч ні хвіліны не сумнявалася ... Падрабязней »

Жыллё новай якасці

Аб праекце новай студэнцкай вёскі ў сталіцы загаварылі яшчэ ў 2007 годзе. А ўжо ў 2008 прэзідэнт краіны заклаў капсулу ў фундамент першага будынка комплексу, які, між іншым, хутка будзе прымаць не толькі студэнтаў, але і ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі. На сённяшні дзень у студэнцкай вёсцы здадзены ў эксплуатацыю некалькі інтэрнатаў для розных устаноў вышэйшай адукацыі Мінска: ... Падрабязней »