Архів тега: педагог

Лета, адпачынак, трэніроўкі… Як гэта ўдаецца сумяшчаць?

Юныя спартсмены, таксама як і дарослыя, не жадаюць падчас канікулаў губляць спартыўную форму. І, канечне, гэтага зусім не жадаюць іх трэнеры. Трэніровачны працэс не церпіць доўгіх перапынкаў, таму і едуць выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ у спецыялізаваныя спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Зразумела, для кожнага віду спорту патрэбна належная матэрыяльна-тэхнічная база, спартыўны інвентар i абсталяванне, ды і расклад жыцця ў хлопцаў і дзяўчат, якія ... Падрабязней »

У адной звязцы

Выхаваўчыя магчымасці аздараўленчага лагера бязмежныя. Часовыя дзіцячыя аб’яднанні, якія фарміруюцца ў летніках, закладваюць трывалы і надзейны падмурак для фарміравання ў дзіцяці станоўчых жыццёвых установак, лідарскіх якасцей. Але гэта магчыма толькі пры адной умове: граматнай пабудове выхаваўчага працэсу, які грунтуецца не толькі на практычным вопыце спроб і памылак, але і мае навукова-метадычнае абгрунтаванне. Менавіта для таго, каб спалучыць навуку і практыку, ... Падрабязней »

Плата па працы

Неяк ехала ў гарадскім аўтобусе і выпадкова пачула размову двух хлопцаў гадоў па 15-16. “Ну, ты разумееш, — узрушана гаварыў адзін, — адпрацаваў цэлы месяц, а заплацілі ў тры разы менш, чым абяцалі. І што цяпер рабіць? Ніякіх жа папер няма”. “А я на канікулах у знаёмых працаваў на фірме, добра зарабіў, цяпер пры грашах”, — падзяліўся другі. Сучасныя падлеткі ... Падрабязней »

Асабістая эканоміка для вучняў

Школа як пачатковая прыступка фінансавай граматнасці. Ці магачыма такое? Канечне, упэўнены ў Пінску, таму і заняліся справай усур’ёз, узяўшыся за рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі стварэння крэатыўнага адукацыйнага асяроддзя па павышэнні фінансавай граматнасці вучняў” у трох навучальных установах горада: сярэдняй школе № 3, гімназіі № 3 імя В.З.Каржа і Ліцэі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Што прадугледжвае праект, дзеля чаго задуманы, чаму ... Падрабязней »

Бізнес-план за школьнай партай

“Мэта без плана — толькі мара” — сцвярджае вядомая мудрасць. А не менш вядомы дэвіз прадпрымальніка заклікае “вырабляць толькі тое, што патрабуюць рынак і пакупнік”. Ісціны не новыя, але для кагосьці могуць стаць паваротным пунктам у жыцці, прымусяць задумацца над магчымасцю адкрыцця ўласнага бізнесу. Тады з’явяцца і ідэя, план, а дакладней, бізнес-план, і стратэгія развіцця. Але спачатку, зразумела, трэба набыць ... Падрабязней »

Адзінокім прадастаўляецца інтэрнат

Дэфіцыт педагогаў таго ці іншага профілю ў большай ці меншай ступені ёсць практычна ва ўсіх рэгіёнах. Сярод найбольш запатрабаваных — дашкольнікі, матэматыкі, фізікі… Заявак на такіх спецыялістаў на адпаведных факультэтах устаноў адукацыі, як правіла, больш, чым гэтых самых будучых спецыялістаў. Што могуць у адпаведнасці з заканадаўствам і гатовы прапанаваць рэгіёны для прыцягнення кадраў? Пра гэта — у нашым аглядзе. Жыллё ... Падрабязней »

“Толькі з чацвёртым дзіцем мы зразумелі, што такое радасць вялікай сям’і”

Разважаючы пра сям’ю мінчан Казлоўскіх, міжвольна пачынаеш падзяляць слова “сям’я” на два яго складнікі: сем і я. Прыгожая формула. Але на момант гэтай публікацыі Казлоўскіх, верагодна, будзе ўжо больш — не сямёра (бацькі і пяць дачушак), а васьмёра (бацькі і шэсць дачушак). А яшчэ, гледзячы на іх, задаешся пытаннем: “Як гэтыя маладыя людзі (маці 36 гадоў, бацьку крыху больш) адважыліся ... Падрабязней »

Як прадставіць уласны вопыт

Экзамены на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі або катэгорыі “настаўнік-метадыст” аказаліся для многіх педагогаў няпростым іспытам. Часцей за ўсё спецыялісты, настаўнікі, з якімі давялося размаўляць, гавораць, што самае складанае — прадставіць уласны педагагічны вопыт. Але ж педагогі не засталіся сам-насам з гэтай праблемай: ім у дапамогу распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, праводзяцца кансультацыі і г.д. Пра тое, якія патрабаванні прад’яўляюцца да ... Падрабязней »