Архів тега: маладыя спецыялісты

Бізнес-план за школьнай партай

“Мэта без плана — толькі мара” — сцвярджае вядомая мудрасць. А не менш вядомы дэвіз прадпрымальніка заклікае “вырабляць толькі тое, што патрабуюць рынак і пакупнік”. Ісціны не новыя, але для кагосьці могуць стаць паваротным пунктам у жыцці, прымусяць задумацца над магчымасцю адкрыцця ўласнага бізнесу. Тады з’явяцца і ідэя, план, а дакладней, бізнес-план, і стратэгія развіцця. Але спачатку, зразумела, трэба набыць ... Падрабязней »

Жыллё — галоўная перавага. Але ёсць і іншыя

Мы даўно прывыклі да думкі, што любы ці амаль любы малады чалавек, закончыўшы ўстанову вышэйшай адукацыі, імкнецца застацца ў буйным горадзе. Гэтае перакананне бярэ пачатак яшчэ з савецкіх часоў, але часы мяняюцца, мяняюцца ўмовы жыцця ў невялікіх гарадах ды мястэчках і становяцца больш прывабнымі для маладых спецыялістаў. Так я разважала па дарозе ў Любанскі раён. Ён хоць і размяшчаецца ў Мінскай ... Падрабязней »

Прыйшлі, каб застацца

Маладыя спецыялісты на першых месцах работы — тэма традыцыйная, але ад гэтага не менш актуальная. Кожнаму з іх дзяржава гарантуе пэўныя прэферэнцыі. А колькі выпускнікоў педагагічных устаноў адукацыі прыехалі па размеркаванні? Колькі з іх мэтавікоў? Як педагагічныя калектывы дапамагаюць новым супрацоўнікам адаптавацца, набыць неабходныя прафесійныя навыкі? Што робіцца на месцах, каб замацаваць маладыя кадры? Ці задаволены патрэбнасці рэгіёнаў у педагогах? ... Падрабязней »

“Рэгіёнам варта паклапаціцца пра стымулы для вяртання педагогаў у галіну”

У бягучым годзе ў сістэму адукацыі прыйшло больш за 6 тысяч маладых педагогаў. Традыцыйна няпростая справа іх працаўладкавання з улікам уласных пажаданняў і вытворчай неабходнасці сёлета ўскладнілася працэсамі, што праходзяць у цэлым у сістэме адукацыі: аптымізацыя сеткі ўстаноў і, адпаведна, пэўнае вызваленне і ракіроўка работнікаў, змяненне норм педагагічнай нагрузкі. Ці не паўплывала гэта негатыўна на працаўладкаванне маладых спецыялістаў? На што ... Падрабязней »

Кашалёк ці… жыллё?

Дашкольныя ўстановы Мінска шукаюць спецыялістаў. Вакансіі ёсць пастаянна, і закрыць іх не атрымліваецца. Чаму? Адказ, здаецца, ляжыць на паверхні: заработная плата выхавальнікаў дзіцячых садоў вымушае педагогаў альбо мяняць месца працы, альбо ўвогуле адмаўляцца ад працаўладкавання ў названыя ўстановы. Пра гэта сведчаць яскравыя факты, за якімі далёка хадзіць не трэба. Між тым, як вядома, установы вышэйшай адукацыі штогод выконваюць план прыёму абітурыентаў ... Падрабязней »

Педагогаў не хапае. Тэндэнцыя, аднак?

Неўзабаве ў большасці ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі пачнецца кампанія па размеркаванні выпускнікоў. Між тым ужо сёння амаль усе пяцікурснікі ведаюць, хто і дзе чакае іх у жніўні. Якія тэндэнцыі адзначаюцца сёлета падчас папярэдняга размеркавання выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей? Якая колькасць заявак на маладых спецыялістаў з ліку педагогаў застанецца незадаволенай? Ці знайшла адлюстраванне на практыцы для будучых педагогаў прапанова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ... Падрабязней »