Архів тега: сацыяльна-педагагічны цэнтр

Перазагрузка адносін

Жыць без бацькоў заўсёды складана, але з не меншымі праблемамі сутыкаюцца дзеці, якім выпаў лёс выхоўвацца ў нядобранадзейнай сям’і. Адсутнасць увагі з боку самых блізкіх людзей, матэрыяльныя цяжкасці, побытавая неўладкаванасць і кпіны з боку аднагодкаў — наступствамі гэтага становіцца страта цікавасці да ўсяго і схільнасць да асацыяльных паводзін. Аднак папярэдзіць негатыўны варыянт развіцця падзей можна. Галоўнае — даць дзіцяці зразумець, ... Падрабязней »

У святы і ў будні

Адна з галоўных задач прафсаюзаў — дапамагчы ўсім, каму па-сапраўднаму цяжка. І ў першую чаргу гэта тычыцца дзяцей. Прычым варта адразу заўважыць: падтрымка ім аказваецца не час ад часу, а на працягу ўсяго года. — Дапамога сем’ям і дзецям з’яўляецца важным напрамкам работы прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў, такая дапамога аказваецца як у выпадку неабходнасці, так і ў рамках шматлікіх акцый, ... Падрабязней »

У пошуку новых рэсурсаў

У рабоце з нядобранадзейнымі сем’ямі часам вельмі цяжка выйсці за рамкі абывацельскага ганьбавання. Яно, здаецца, нараджаецца само па сабе: калі бачыш дзяцей, якія пакутуюць ад бяздумных паводзін дарослых, калі на тваіх вачах людзі губляюць чалавечае аблічча… Аднак часта для выпраўлення сітуацыі, для таго, каб бацькі змянілі свае паводзіны, неабходна іншае — падтрымка. “Работа павінна будавацца не толькі на тым, каб ... Падрабязней »

“Каб гэтую сілу — ды ў мірную плынь…”, ці Як наладзіць работу з валанцёрамі?

Некалькі гадоў назад быў у мяне негатыўны вопыт валанцёрства: па выніках паходу да “адказнікаў”, якія доўгі час знаходзіліся ў бальніцы, мне засталіся слёзы, дзецям — расчараванне. А пачыналася ўсё як звычайна: аб’ява ў інтэрнэце пра тое, што маленькім дзецям, адабраным з сям’і, патрэбна дапамога. Маўляў, яны доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, і, акрамя матэрыяльнай дапамогі ў выглядзе падгузкаў і іншага, ... Падрабязней »

“Работа з сацыяльным сіроцтвам заўсёды звязана з велізарнымі эмацыянальнымі затратамі”

Апошнім часам у асяроддзі замяшчальных бацькоў неспакойна. Разам з усведамленнем сябе як прафесіяналаў, а не проста як мам, у многіх бацькоў-выхавальнікаў узнікаюць пытанні аб якасці суправаджэння іх замяшчальных сем’яў. На гэтым фоне падчас адной з камандзіровак асабліва ўразіла выказванне адной з мам-выхавальніц Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці аб тым, што “калі б не падтрымка мясцовага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, то наўрад ці многія ... Падрабязней »