Архіў катэгорыі : Актуальна

Netka.by:давярай і правярай

Два гады назад настаўніца фізікі Вольга Корсун купіла старэйшай дачцэ смартфон. Менавіта гэтая, здавалася б, звычайная пакупка дапамагла запусціць маштабны сацыяльны праект, які накіраваны на бяспеку дзяцей у інтэрнэце. Улічваючы, наколькі страшнымі з’яўляюцца пагрозы, з якімі ў апошнія гады сутыкаюцца непаўналетнія падчас “прагулак” па інтэрнэце, праект знойдзе сваю аўдыторыю. Дарэчы, ёсць верагоднасць, што ўжо з наступнага навучальнага года ўрокі па ... Падрабязней »

Маўчаць нельга гаварыць

Выпадкі канфліктаў паміж настаўнікамі і навучэнцамі, як правіла, не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне. Шырокі рэзананс атрымліваюць толькі тыя здарэнні, якія ў сценах школы захаваць не магчыма. На жаль, такія сітуацыі, аб якіх нельга маўчаць, здараюцца. І калі справа даходзіць да пошуку вінаватых, прайграўшым можа быць як выкладчык, так і вучань. Тым не менш мірна ўрэгуляваць школьны канфлікт можна. І адным ... Падрабязней »

Адсутнасць бюджэту, дыскрымінацыя… і поспех

Што стымулюе сацыяльны бізнес? Напрыканцы снежня адбыўся фінал Х Рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. За 5 гадоў існавання на SW былі прадстаўлены больш за 2000 сацыяльных ідэй. Прыкметна, што ў мінулым годзе ўпершыню за ўвесь час існавання конкурсу гран-пры і прыз глядацкіх сімпатый атрымала адна і тая ж ініцыятыва — TIKOTA inclusive, якая была аднагалосна прызнана выдатным прыкладам сацыяльнага ... Падрабязней »

Мары здзяйсняюцца, калі ў іх вераць

Цудоўным снежаньскім ранкам невялічкая дэлегацыя “Настаўніцкай газеты” накіравалася ў самы паўночны куточак краіны — Верхнядзвінскі раён, дакладней, у Сар’янскую сярэднюю школу, каб у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” павіншаваць педагогаў і вучняў. Урокі толькі што закончыліся. Пасля кароткай, паэтычна змястоўнай вершаванай сустрэчы ў фае, падчас якой дзеці пазнаёмілі гасцей са 150-гадовай гісторыяй школы, падзяліліся сваімі поспехамі, усе 77 вучняў ... Падрабязней »

Мы да вас у карагод

Рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху сустракаў гасцей — удзельнікаў навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” надзвычай сардэчна. Тут былі і прыгожая ёлка, і песні, і танцы, і святочны карагод, і самаробныя паштоўкі ў падарунак чаканым візіцёрам. Госці і самі, зразумела, прыехалі з падарункамі. А гасцей у той перадсвяточны дзень у цэнтры сабралася нямала. Да выхаванцаў цэнтра прыехалі ... Падрабязней »

Асаблівы настрой, асаблівыя падарункі

“У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу”, — сказаў калісьці вуснамі адной са сваіх гераінь Максім Горкі. “У жыцці заўсёды ёсць месца святу”, — можна сказаць, перайначыўшы гэты крылаты выраз. Свята ў спецыяльны яслі-сад № 65 Мінска для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату прыйшло ў тым ліку дзякуючы рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Для малых і іх бацькоў, чыё ... Падрабязней »

Самае балючае — працаваць з бацькамі

Сёння ў паняцця “дабрачыннасць” шмат азначэнняў. Ёсць людзі, якія адзін раз кінулі ў скрыню для ахвяраванняў некалькі рублёў, а пасля яшчэ доўга расказваюць пра свой “высакародны” ўчынак. А ёсць дабрачыннасць ціхая і дзейсная. І тыя, хто гэтым займаецца, не прывыклі крычаць аб сваёй важнасці на ўвесь свет. Яны добрасумленна робяць сваю справу і здзіўляюць вынікамі, а не пустымі словамі. Прыкладам ... Падрабязней »

Рэцэпты жыцця, інтэрнэт-бяспека і шмат іншага

Фінал X Рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend прайшоў у Мінску незадоўга да калядных і навагодніх свят. Гран-пры атрымаў праект VR Health па аднаўленні функцый раўнавагі хворых пасля чэрапна-мазгавых траўм, інсультаў, у іншых выпадках. У фінал увайшло нямала праектаў, што тычацца адукацыі, работы з дзецьмі. Усяго да фіналу дзясятага конкурсу дайшлі 16 праектаў з больш чым 200, якія адбіраліся на ... Падрабязней »

Самастойнасць дае перавагі

Арганізацыя харчавання навучэнцаў праз камбінаты школьнага харчавання — справа звыклая і ў нашай краіне вельмі распаўсюджаная, але ўсё ж не агульнапрынятая. Так, у Мінскай вобласці ўжо некалькі гадоў установы адукацыі самастойна арганізоўваюць харчаванне для школьнікаў, выхаванцаў дзіцячых садоў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (з тых, што падпарадкоўваюцца адпаведнаму ўпраўленню аблвыканкама). Зараз у 98,6% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці ... Падрабязней »

Лепшых лічаць па восені

Па традыцыі падвядзенне вынікаў летняга аздараўлення праходзіць глыбокай восенню, калі ўсё падлічана, асэнсавана і падсумавана. Не так даўно сталі вядомы і пераможцы Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер, у тым ліку ў намінацыі на лепшую арганізацыю харчавання. Усяго намінацый, нагадаю, пяць. Але гэтая, харчовая, уваходзіць у лік тых трох, з якіх конкурс і пачынаўся ў 2009 годзе, калі яго пачалі ... Падрабязней »