Архів тега: сям’я

Дом, дзе заўсёды адчынены дзверы ў дзяцінства

У той вечар, калі мы дамовіліся сустрэцца, Наталля Трыфанава спрабавала палічыць усіх сваіх дзяцей. З першага разу не атрымалася — збілася. Яно і нядзіўна: сям’я Трыфанавых ужо 20 гадоў працуе бацькамі-выхавальнікамі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу № 2 Мінска. За гэты час яны выгадавалі больш за 30 дзяцей, прычым большасць з іх — хлопчыкі. І гэта не проста супадзенне. Трыфанавы ... Падрабязней »

Шлях да сямейнага шчасця

Сёння школьныя сацыяльныя педагогі, псіхолагі і іншыя спецыялісты сацыяльна-­педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння (СППС), магчыма, не пагодзяцца са сцвярджэннем Льва Талстога пра тое, што кожная нешчаслівая сям’я нешчаслівая па-­свойму. Шлях, які вядзе на дно, часта адзін і той жа: п’янства, якое пераходзіць у алкагалізм, вольны лад жыцця з сакраментальным “жыву як хачу” ці “я нікому нічога не павінен”. Гэта спрыяе ўзнікненню абыякавасці да ... Падрабязней »

“Гвалт і агрэсія ў школе — гэта наступствы выхавання дзяцей у сям’і”

Сёння ў беларускім заканадаўстве не замацавана такое азначэнне, як булінг. Адпаведна, і адказнасці за ганенне таксама не існуе. Тым не менш у шэрагу законаў згадваюцца прыметы, якія можна аднесці да азначэння булінгу. А значыць, прыцягнуць агрэсара да адказнасці хоць і складана, але магчыма. Што тычыцца булінгу, ці ганення, то гэта існавала заўсёды, нават у школьныя часы нашых бацькоў. Іншая справа, ... Падрабязней »

Калі чакаць няма часу

Генетычныя нейрамышачныя захворванні — гэта вялікая група хвароб, у аснове якіх ляжыць паражэнне нервова-мышачнага апарату: чалавеку складана кантраляваць рухі, мышачная слабасць нарастае. Як вынік — самастойна хадзіць, глытаць і дыхаць становіцца немагчыма. Сярод нейрамышачных захворванняў самым вядомым, тым, што ва ўсіх на слыху, з’яўляецца спінальная мышачная атрафія. Сёння ў нашай краіне як мінімум 86 дзяцей і 41 дарослы са СМА ... Падрабязней »

Жыццё і лёс

Жыццё ў інтэрнаце і жыццё ў сям’і — дзве зусім розныя гісторыі. Думаю, не памылюся, калі скажу, што асабліва востра гэтую розніцу дзеці адчуваюць падчас свят. І хаця дзіцячыя дамы сямейнага тыпу называюцца дзіцячымі дамамі, а бацькі-выхавальнікі ў іх з’яўляюцца супрацоўнікамі аддзелаў па адукацыі, у пераважнай большасці выпадкаў у іх няма адчування афіцыйнасці, казённай установы. Тут жывуць сем’і, бацькі і ... Падрабязней »

Такія пазітыўныя Коцікі

Мінулы год сям’я Коцік з Брэста будзе ўспамінаць доўга: пасля перамогі на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” мама Наталля Віктараўна, тата Сяргей Георгіевіч і іх трое дзетак прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе самага сямейнага конкурсу краіны. Нягледзячы на тое што на рэспубліцы яны занялі 3 месца, іх сям’ю можна ставіць у прыклад: заўсёды пазітыўныя і абаяльныя, бацькі паспяваюць не ... Падрабязней »

Рэальнасць і ілюзіі

Чаму бацькі адмаўляюцца ад усыноўленых дзяцей? Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017—2021 гады прадугледжвае развіццё ў краіне такой  сістэмы па ахове дзяцінства, якая будзе забяспечваць рэалізацыю права дзіцяці на выхаванне ў сям’і. Відавочна, што прыярытэтнай задачай дзяржаўных органаў і ўстаноў адукацыі з’яўляецца ўладкаванне дзяцей-сірот у замяшчальныя сем’і, накіраванне іх у прыёмныя сем’і ці ... Падрабязней »

Вецер добрых перамен

Клуб для выхаванцаў з прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу — цікава, ці не так? Знайсці клуб для замяшчальных бацькоў можна ў многіх, калі не ў кожным СПЦ, што, безумоўна, зразумела, а вось для дзяцей… Жлобінскі сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам “зачапіў” мяне менавіта гэтым. Спачатку. Потым высветлілася, што цікавых форм работы з глыбокім сэнсам і насычаным зместам тут яшчэ ... Падрабязней »

Школа для сям’і, сям’я — для школы

Сямейнае асяроддзе не заменіць для дзіцяці ніякае іншае, гэта бясспрэчная аксіёма. Канечне, калі мець на ўвазе здаровае сямейнае асяроддзе: ёсць яно — ёсць умовы для фарміравання асобы дзіцяці, яго нармальнага фізічнага, псіхічнага і духоўнага росту і развіцця, для прафілактыкі сямейнай нядобранадзейнасці, у рэшце рэшт. У першую чаргу наяўнасць такога асяроддзя залежыць ад бацькоў, але ні ў якім выпадку нельга скідваць ... Падрабязней »

Тры сыночкі і дзве любыя дочкі

Самае вялікае шчасце для мамы — калі раніцай яе дзеці прачынаюцца здаровымі і з усмешкай на вуснах. І чым больш дзяцей у сям’і, тым больш маленькіх сонейкаў дораць бацькам сваё цяпло і ўдзячнасць за падоранае жыццё. Безумоўна, ёсць сем’і, для якіх выхаванне аднаго дзіцяці — гэта ўжо геройства. Але побач з такімі героямі жывуць і тыя, хто бачыць у дзецях ... Падрабязней »