Архів тега: педагог

Практыка як аснова прафесіяналізму

Мінскі гарадскі педагагічны каледж — установа пакуль “дзіцячага” ўзросту, але гэта не перашкодзіла яму ўвайсці ў шэраг лепшых каледжаў сталіцы, вызначыўшыся па выніках 2018, 2019 і 2020 гадоў. Нядаўна каледж адзначыў першы, 5-гадовы, юбілей, хаця тут не без падстаў лічаць сваю ўстанову пераемніцай традыцый Белпедтэхнікума, гісторыя якога звязана з імёнамі Якуба Коласа і іншых вядомых асоб. Ва ўсялякім выпадку, каледж, як ... Падрабязней »

Прыйсці? Пайсці? Застацца?

або Аб першым рабочым месцы і замацаванні на ім Сёлета дачка адной з маіх калег скончыла 11 класаў і паступала ва ўстанову вышэйшай адукацыі. Паступіла. На пазабюджэт. Дзяўчына, канечне, рада, маці таксама, але першае, пра што жанчына сказала пасля абвяшчэння прыемнай навіны, было: “Цяпер трэба думаць пра пошукі работы”. Сапраўды, многія задумваюцца пра першае працоўнае месца ледзь не адразу пасля ... Падрабязней »

Гарантыі і кампенсацыі

На што могуць разлічваць маладыя педагогі? У любой сферы прафесійнай дзейнасці, і педагогіка не выключэнне, узнікаюць спрэчныя пытанні. Вырашыць іх самастойна не заўсёды атрымліваецца па прычыне не зусім дасканалых ведаў сваіх правоў. І калі вопытныя педагогі могуць параіцца з калегамі ці звярнуцца да дакументаў, то маладыя настаўнікі, якія толькі прыйшлі працаваць у галіну, губляюцца. Яны не ведаюць, што рабіць у ... Падрабязней »

НЛА прызямліўся ў “Арляняці”

На працягу некалькіх гадоў студэнцкі педагагічны атрад НЛА, аснову якога складаюць студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, з’яўляецца лепшым сярод тых педагагічных атрадаў краіны, якія працуюць за мяжой. Будучым настаўнікам, што ўваходзяць у склад НЛА, пашанцавала: і педагагічныя навыкі, і вопыт важатых яны прымяняюць у адным з самых вядомых лагераў СНД — “Арляняці”. Пра тое, як трапіць у спіс НЛА, ... Падрабязней »

Прадпрымальны і прадпрымальніцкі

Усе мы, педагогі, канечне, разумеем, што дзяржаве, грамадству неабходны прафесіяналы, якія могуць актыўна і эфектыўна працаваць дзеля ўстойлівага развіцця эканомікі і паляпшэння агульнага дабрабыту. Цяпер, у час вялікіх эканамічных зрухаў, гэта асабліва актуальна, таму фарміраванне прадпрымальніцкай кампетэнтнасці прадстаўнікоў сучаснага маладога пакалення з’яўляецца адной з найважнейшых задач адукацыі. Школа ў гімназіі Не так даўно наша гімназія ўпершыню стала ўдзельніцай рэспубліканскага інавацыйнага ... Падрабязней »

Без варыянта “за кампанію”

Рэалізаваць сябе ў жыцці без па-сапраўднаму любімай справы немагчыма, таму пытанне выбару прафесіі было актуальным заўсёды. Аднак прыняць канчатковае рашэнне няпроста. Варыянтаў шмат, і, каб не зрабіць памылку, важна правесці неабходную падрыхтоўку — атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб спецыфіцы будучай прафесіі, а таксама рэальна супаставіць свае магчымасці і жаданні. — Павышаны інтарэс да выбару будучай прафесіі ў большай ступені назіраецца ў ... Падрабязней »

Адпачынак, работа, выхаванне

Два месяцы адпачынку, што ў хуткім часе чакаюць большасць педагогаў, заўсёды былі падставай для зайздрасці з боку іншых спецыялістаў. Маўляў, гэта вам не стандартныя 24 дні: паспееш і справы неабходныя зрабіць, і адпачыць. Між тым многія з педагогаў і ў гэты час не развітваюцца са сваёй работай. Тым больш што прапаноў для прафесійнай падпрацоўкі дастаткова: загарадныя летнікі заўсёды маюць патрэбу ... Падрабязней »

“Каб тут застацца, ты павінен тут нарадзіцца”

Амаль год назад на бязмежных прасторах інтэрнэту трапіла на цікавую старонку: малады педагог, мінчанін, выпускнік БДУ, адпрацаваўшы па размеркаванні тры гады ў гарадской школе, у сваім блогу выказаў намер разам з сябрам-аднадумцам паехаць працаваць у вёску. Задумка ў маладых людзей была даволі амбіцыйная: не проста паспрабаваць сябе ў ролі вясковых настаўнікаў, што палохае большасць маладых спецыялістаў-гараджан, а паспрабаваць у рэальных ... Падрабязней »

Крок да паспяховай кар’еры

Калі вам не давялося блізка пазнаёміцца з тым, чаму і як навучаюць сёння на геаграфічным факультэце БДУ, то вы, напэўна, як і я, не ўяўляеце, які спектр спецыяльнасцей тут прадстаўлены. Затое гэта добра ўяўляюць шматлікія работадаўцы — дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі. Кірмаш вакансій-2015 наведалі шмат іх прадстаўнікоў: усяго намер прыехаць пацвердзілі 16 арганізацый, хаця, як паказвае практыка, у гадзіну “ікс” ... Падрабязней »

Спартыўная база па новых крытэрыях

У ліпені бягучага года была зацверджана пастанова Міністэрства адукацыі № 105. Яна ўстанаўлівае пералік і нормы забеспячэння спартыўным інвентаром і абсталяваннем устаноў адукацыі, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, праводзіць фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы з навучэнцамі. Здавалася б, што такога лёсавызначальнага ў гэтым дакуменце? Але так можа падацца толькі чалавеку недасведчанаму. У Рэспубліканскім цэнтры фізічнага выхавання ... Падрабязней »