Архів тега: лагер

Асаблівая змена

(для тых, хто хоча адпачыць і не баіцца работы) Лагеры дзённага знаходжання — асаблівыя, бо, з аднаго боку, дзіця застаецца дома, з другога — пастаянна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія для яго арганізоўвае ўстанова адукацыі, атрымлівае добрае харчаванне, ні на мінуту не застаецца без нагляду дарослых, аздараўліваецца. Але і сярод гэтых асаблівых летнікаў ёсць двойчы асаблівыя — лагеры працы і адпачынку. Тут да ўсяго іншага ... Падрабязней »

Работа — на час, вопыт — назаўсёды

Лета змяшчае ў сябе так многа ўсяго: і адпачынак, і экзамены, а для многіх — і работу. Цікавасць студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, школьнікаў да часовага працаўладкавання асабліва ўзрастае менавіта ў летні перыяд, хаця частка атрадаў працуе круглы год. Хто можа дапамагчы моладзі, куды звяртацца, якія прадпрыемствы і арганізацыі чакаюць часовых супрацоўнікаў з ліку навучэнскай моладзі? Не ... Падрабязней »

У цэнтры ўвагі — дзеці з неабароненых сем’яў

Для аздараўлення дзяцей у краіне штогод арганізоўваюцца шматлікія профільныя лагеры. Сёлетняя аздараўленчая кампанія таксама абяцае навучэнцам даць магчымасць адпачыць: тым, хто не паедзе ў лагер, будзе прапанавана не толькі правесці адну са змен у анлайн-рэжыме, але і атрымаць навыкі ў будучай прафесіі. Прынамсі, на гэта накіравана дзейнасць лагера “ПрафСТАРТ” — ініцыятывы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, да якой могуць далучыцца ... Падрабязней »

Узлёт “Арляняці”

Бераг Віліі, 25 кіламетраў ад горада, тэрыторыя плошчай у 6 гектараў — у такім цудоўным месцы знаходзіцца лепшы аздараўленчы лагер сярод тых, што падпарадкоўваюцца сістэме адукацыі, па выніках аздараўленчай кампаніі 2019 года. Гэта лагер “Арляня” Смаргонскага ўпраўлення адукацыі. Сёлета ў сувязі з няпростай санітарна-эпідэмічнай сітуацыяй лепшы летнік Беларусі адкрываецца пазней,  чым звычайна — 1 ліпеня. І змен, і адпачываючых тут не ... Падрабязней »

НЛА прызямліўся ў “Арляняці”

На працягу некалькіх гадоў студэнцкі педагагічны атрад НЛА, аснову якога складаюць студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, з’яўляецца лепшым сярод тых педагагічных атрадаў краіны, якія працуюць за мяжой. Будучым настаўнікам, што ўваходзяць у склад НЛА, пашанцавала: і педагагічныя навыкі, і вопыт важатых яны прымяняюць у адным з самых вядомых лагераў СНД — “Арляняці”. Пра тое, як трапіць у спіс НЛА, ... Падрабязней »

Лета. Канікулы. “Юнацтва”

Арганізацыя працы і адпачынку навучэнцаў з’яўляецца адной з галоўных задач летняй аздараўленчай кампаніі. Ідэальна, калі адпачынак і праца спалучаюцца. Дасягнуць такой раўнавагі можна ў лагерах працы і адпачынку. На сённяшні дзень летнікі такога профілю заваёўваюць у дзяцей усё большую папулярнасць. І зразумела чаму. Акрамя адпачынку, ЛПА даюць дзецям магчымасць зарабіць свае першыя грошы. Пералік работ, якія могуць выконваць школьнікі, не ... Падрабязней »

Сучасны педагог павінен адпавядаць запытам грамадства і дзяцей

Ідэальны аздараўленчы лагер — які ён? Пытанне, безумоўна, палемічнае, і тыя, каму ніколі не даводзілася варыцца ў гэтай сістэме, наўрад ці знойдуць нават прыблізны адказ. А ён, між іншым, ляжыць на паверхні. У лагеры павінны працаваць актыўныя і эрудзіраваныя педагогі, якія могуць і ўмеюць захапіць дзяцей. І такія настаўнікі, а дакладней кажучы, пакуль яшчэ студэнты, у нас ёсць. Да сапраўднага ... Падрабязней »

Бяспека дзяцей у прыярытэце

Маніторынг дзейнасці аздараўленчых устаноў перш за ўсё накіраваны на тое, каб выявіць усе недахопы ў тэхнічнай арганізацыі лагераў і тым самым забяспечыць належны ўровень бяспекі дзяцей. Такія меры, як правіла, дазваляюць не толькі пазбегнуць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх, але і дапамагаюць захаваць прэстыж летняй аздараўленчай установы. Пра тое, якія тыповыя памылкі штогод паўтараюць многія загарадныя лагеры, расказала галоўны тэхнічны ... Падрабязней »

Свабодны інтэрактыў

Як спыніць гандаль людзьмі і не стаць ахвярай трафікінгу? Сёння гандаль людзьмі займае першае месца ў спісе тых глабальных праблем, якія патрабуюць неадкладнага рэагавання. Маштабы гэтай з’явы нават больш шырокія, чым распаўсюджванне наркотыкаў і продаж зброі. І толькі той чалавек, чыё жыццё хаця б аднойчы было пад пагрозай рабства, разумее, чаго могуць каштаваць сацыяльная свабода і бяспека. 30 ліпеня адзначаецца ... Падрабязней »

Лепшых лічаць па восені

Па традыцыі падвядзенне вынікаў летняга аздараўлення праходзіць глыбокай восенню, калі ўсё падлічана, асэнсавана і падсумавана. Не так даўно сталі вядомы і пераможцы Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер, у тым ліку ў намінацыі на лепшую арганізацыю харчавання. Усяго намінацый, нагадаю, пяць. Але гэтая, харчовая, уваходзіць у лік тых трох, з якіх конкурс і пачынаўся ў 2009 годзе, калі яго пачалі ... Падрабязней »