Архів тега: БРСМ

Часовая работа: як, дзе, калі?

Працоўнае лета — 2021… Якім яно будзе для маладых беларусаў? Якую работу прапаноўваюць моладзі работадаўцы? Куды звяртацца падлеткам, каб знайсці падпрацоўку на канікулы? Аб гэтым ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, што прайшла днямі ў прэс-цэнтры УП “БелТА”. Тут сабраліся спецыялісты міністэрстваў адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, прадстаўнік Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ. Для ... Падрабязней »

Маладзёжны рэсурс. Эканамічны

Прыкладна паўтары сотні маладых людзей сабраліся нядаўна на Форум працуючай моладзі ў Мінску, арганізаваны гарадскім камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Усе дэлегаты прадстаўлялі розныя прадпрыемствы і арганізацыі рэальнага сектара эканомікі сталіцы. А давайце ўзгадаем, што такое рэальны сектар. Гэта сектар эканомікі, непасрэдна звязаны з матэрыяльнай вытворчасцю, атрыманнем прыбытку і напаўненнем бюджэту. Таму не будзе перабольшаннем сказаць, што хлопцы і дзяўчаты, ... Падрабязней »

Будаўнічых атрадаў — менш, педагагічных — больш

З гэтым і некаторымі іншымі пытаннямі мы звярнуліся да другога сакратара Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Сяргея Клішэвіча. Да размовы далучыліся камандзір і камісар Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ЦК БРСМ Надзея Шахоўская і Аляксандр Базук. Дзесяць тысяч на вобласць — У гэтым годзе прайшоў з’езд БРСМ, на якім былі вызначаны задачы аб’яднання, у тым ліку па развіцці студатрадаўскага руху, — ... Падрабязней »

Ад Ямала да Геленджыка

Адной з найбольш прыцягальных форм працоўнай дзейнасці для студэнтаў сёння з’яўляецца студатрадаўскі рух. Бо традыцыйна студатрад — гэта не толькі працоўная дзейнасць і заробак, але і непаўторнае маладзёжнае асяроддзе, зносіны, прыгоды і незабыўныя ўражанні. Варта адзначыць, што студатрадаўскі рух, арганізатарам якога з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, у апошнія гады актыўна развіваецца, становіцца ўсё больш маштабным. Часам нават існуе пэўная канкурэнцыя: ... Падрабязней »

Што прапаноўваецца сёння моладзі краіны ў свабодны ад вучобы час?

Адказы на гэтае пытанне мы паспрабавалі знайсці ў абласных упраўленнях і раённых аддзелах адукацыі, а таксама ў службах занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Такім чынам, нам удалося высветліць, што работа ў пазначаным напрамку вядзецца пастаянна, і магчымасцей з карысцю правесці канікулы ў моладзі хоць адбаўляй. Галоўнае — захацець гэта зрабіць, а потым — даведацца, куды звяртацца. У паход разам з ... Падрабязней »