Архів тега: адукацыя

Пра вёску будучыні, мадэрнізацыю і бяспеку ў школе

На працягу апошніх гадоў у краіне ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю вёскі і аграгарадкоў. Акрамя эканамічнага развіцця, разглядаюцца пытанні сацыяльна-бытавога ўладкавання, а таксама распрацоўваецца канцэпцыя вёскі будучыні. Якой павінна быць такая вёска? Якое месца ў ёй будзе ўдзяляцца развіццю сістэмы адукацыі? Расказаць пра падрабязнасці ажыццяўлення праграмы ў рэгіёнах Брэсцкай вобласці, а таксама пра тое, якое значэнне ў аграгарадках рэгіёна надаецца ўмацаванню ... Падрабязней »

Самастойнасць дае перавагі

Арганізацыя харчавання навучэнцаў праз камбінаты школьнага харчавання — справа звыклая і ў нашай краіне вельмі распаўсюджаная, але ўсё ж не агульнапрынятая. Так, у Мінскай вобласці ўжо некалькі гадоў установы адукацыі самастойна арганізоўваюць харчаванне для школьнікаў, выхаванцаў дзіцячых садоў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (з тых, што падпарадкоўваюцца адпаведнаму ўпраўленню аблвыканкама). Зараз у 98,6% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці ... Падрабязней »

Навука in vitro

Што патрэбна, каб рэалізавацца і дасягнуць поспехаў у вышэйшай школе? Якімі якасцямі павінен валодаць малады спецыяліст, каб у ім заўважылі талент і перспектывы? Пра ўсё гэта раскажа магістрант факультэта прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Вераніка ІЛЬЮКЕВІЧ. Ад пратэстантызму да навукі Пяць гадоў назад, яшчэ навучэнка Драбаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу Клецкага раёна Мінскай вобласці, Вераніка Ільюкевіч ні хвіліны не сумнявалася ... Падрабязней »

“Каб гэтую сілу — ды ў мірную плынь…”, ці Як наладзіць работу з валанцёрамі?

Некалькі гадоў назад быў у мяне негатыўны вопыт валанцёрства: па выніках паходу да “адказнікаў”, якія доўгі час знаходзіліся ў бальніцы, мне засталіся слёзы, дзецям — расчараванне. А пачыналася ўсё як звычайна: аб’ява ў інтэрнэце пра тое, што маленькім дзецям, адабраным з сям’і, патрэбна дапамога. Маўляў, яны доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, і, акрамя матэрыяльнай дапамогі ў выглядзе падгузкаў і іншага, ... Падрабязней »

“У інтарэсах выпускніка…”

З часу прыняцця Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі заканадаўства ў сферы размеркавання выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі не змянялася. Здавалася б, працэдура гэтая на месцах павінна быць адпрацавана ад “а” да “я”, тым больш, што, як правіла, кожная ўстанова адукацыі задоўга да размеркавання знаёміць выпускнікоў з заканадаўствам у гэтай сферы, магчымымі прафесійнымі перспектывамі. Тым не менш штогод у выпускнікоў узнікаюць пытанні, ... Падрабязней »