У выхаванні дзяцей трэба кіравацца не ілюзіямі, а розумам

15 гадоў назад міжнародная грамадская арганізацыя SOS-Дзіцячыя вёскі адным з кірункаў сваёй дзейнасці выбрала ўмацаванне сям’і і прафілактыку сацыяльнага сіроцтва. Арганізацыя пачала працаваць на тое, каб палепшыць сітуацыю ў сям’і і не дапусціць адабрання дзіцяці ад бацькоў. Разам з гэтым арганізацыя пачала актыўна прасоўваць ідэю аказання дапамогі дзецям і бацькам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Сёння SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусі ... Падрабязней »

Спроба перавыхаваць

Для падлеткаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць праблемы з законам, неабходнымі з’яўляюцца сацыяльная падтрымка і дапамога дарослых. На жаль, гэтую праблему не заўсёды можна вырашыць на месцы сіламі тых ведамстваў і структур, якія непасрэдна звязаны з жыццём непаўналетняга. Часта ўзнікае неабходнасць засцерагчы дзіця ад таго асяроддзя, у якім яно знаходзіцца дома. І адзінае вырашэнне гэтай праблемы — ... Падрабязней »

Работа на прадухіленне: павысіць эфектыўнасць

У рабоце педагогаў і ахоўнікаў правапарадку ёсць нямала кропак перасячэння, галоўным чынам там, дзе справа тычыцца работы з цяжкімі падлеткамі. Перш за ўсё гэта, канечне, прафілактыка правапарушэнняў. Работа гэтая пастаянная, карпатлівая, накіраваная і на бацькоў, і на дзяцей, а таксама (не пабаюся гэтага слова) творчая. Інакш, як разам, выкарыстоўваючы і напрацаваныя методыкі, і новыя распрацоўкі, належнай эфектыўнасці не дасягнуць. З пачатку года Сітуацыя з правапарушэннямі і ... Падрабязней »

Утульны дзіцячы гарадок

Выбіраючы дзіцячы сад, бацькі ў першую чаргу цікавяцца педагагічным калектывам дашкольнай установы, а ўжо потым прыглядаюцца да тэрыторыі вакол, абсталявання дзіцячых пляцовак. Безумоўна, можна лічыць гэта другасным у агульным развіцці малышоў. Аднак для фізічнага развіцця дзяцей, а таксама каб у іх было жаданне ісці ў сад, пляцоўкі павінны быць не толькі добра абсталяванымі, але і знешне прывабнымі. Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, які знаходзіцца ... Падрабязней »

Пра вёску будучыні, мадэрнізацыю і бяспеку ў школе

На працягу апошніх гадоў у краіне ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю вёскі і аграгарадкоў. Акрамя эканамічнага развіцця, разглядаюцца пытанні сацыяльна-бытавога ўладкавання, а таксама распрацоўваецца канцэпцыя вёскі будучыні. Якой павінна быць такая вёска? Якое месца ў ёй будзе ўдзяляцца развіццю сістэмы адукацыі? Расказаць пра падрабязнасці ажыццяўлення праграмы ў рэгіёнах Брэсцкай вобласці, а таксама пра тое, якое значэнне ў аграгарадках рэгіёна надаецца ўмацаванню ... Падрабязней »

Ад кафэ да цырульні, ад муляра да маслароба

Прагматычны час патрабуе прагматычных, хаця лепш сказаць, практычных рашэнняў. Навучальныя ўстановы тут не выключэнне, гаспадарскае бачанне, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, прапанаванне запатрабаваных паслуг — і каледж мае нядрэнныя пазабюджэтныя сродкі. Пры гэтым дае магчымасць сваім навучэнцам, якія задзейнічаны ў пэўнай пазабюджэтнай дзейнасці, замацаваць практычныя навыкі. Слуцкі дзяржаўны каледж — адзін з несумненных флагманаў такой работы са сваімі традыцыямі, напрацоўкамі, перспектывамі. Новыя ... Падрабязней »

Інтэрнат з выгодамі

Першае, пра што ўзгадваеш, калі чуеш слова “студэнт”, — гэта, канечне, вучоба. Другое — інтэрнат, бо студэнцкае жыццё без яго не ўявіць. І, канечне, умовы жыцця ў інтэрнатах, іх рамонт і абнаўленне, у пэўных выпадках будаўніцтва новага жылля  — пастаянны клопат кіраўніцтва ўстаноў вышэйшай адукацыі. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, напрыклад, 15 інтэрнатаў, і клопату з імі хапае. Бягучы год стаў асабліва ... Падрабязней »

Шведскі стол у школе: неабходнасць ці жаданне?

Галоўная задача школьнай сталовай — забяспечыць навучэнцаў збалансаваным харчаваннем і тым самым умацаваць іх здароўе. Усе патрабаванні, якія сёння прад’яўляюцца да арганізацыі школьнага харчавання па захаванні санітарна-гігіенічных норм, накіраваны менавіта на гэта. Але ці магчыма навучыць саміх дзяцей адказна ставіцца да свайго рацыёну, як прывіць ім правільныя звычкі? Па сутнасці, менавіта на гэта накіравана арганізацыя харчавання па сістэме шведскага стала. У ... Падрабязней »

Нестандартная кампанія

Калі мы гаворым пра школьныя бізнес-кампаніі, то, хутчэй за ўсё, маем на ўвазе адну з тых, што размяшчаюцца ў школах Мінскай вобласці, — іх у рэгіёне сапраўды шмат. Узгадаем яшчэ пра Гродзенскую, Віцебскую ці іншую вобласць. Там таксама і гістарычныя помнікі, і сельскагаспадарчыя ўгоддзі, і цяпліцы, і лес — ёсць дзе разгарнуцца. А вось пра Мінск наўрад ці хто ўзгадае — у ... Падрабязней »

Што пасееш, тое і пажнеш

Ці магчыма патанніць школьнае харчаванне, але пры гэтым зрабіць яго больш якасным? І што для гэтага трэба? У Чавускай абласной сярэдняй школе са спецыялізаванымі па спорце класамі знайшлі дзейсны спосаб, як сэканоміць грошы і разам з гэтым пашырыць асартыментнае меню для навучэнцаў. На тэрыторыі навучальнай установы пабудавалі птушнік і сховішча для агародніны. І цяпер, дзякуючы вядзенню ўласнай гаспадаркі, у сталовай ... Падрабязней »