У цэнтры ўвагі

Дабрачыннасць з музычным ухілам

Усе, безумоўна, разумеюць, што дабрачыннасць — гэта матэрыяльная падтрымка, пералічэнне сродкаў на банкаўскі рахунак, закупка неабходнага абсталявання. Але дабрачыннасць — гэта яшчэ і жаданне падарыць тым, каму не вельмі пашанцавала ў жыцці, добры настрой, а значыць, і надзею, падарыць свята і цудоўныя ўспаміны. Даўно і пастаянна робіць гэта спявачка вакалістка Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Таццяна Трухан. А сёлета, калі Таццяна ... Падрабязней »

У летнік па здароўе

Лета для беларусаў — пара года, калі ўсе імкнуцца ўмацаваць здароўе, пагрэцца, пакупацца, надыхацца свежым паветрам. Дарослыя, канечне, думаюць пра тое, як максімальна аздаравіць дзяцей. Выехаць на мора, накіраваць малых у летні аздараўленчы лагер, пакінуць у горадзе ў лагеры дзённага знаходжання, адправіць на ўсё лета да бабулі ў вёску? Варыянтаў шмат, які выбера канкрэтная сям’я, залежыць ад яе матэрыяльных і ... Падрабязней »

Паміж жаданым і магчымым, ці Абутнік з марай стаць літаратарам

У ідэале выбар прафесіі кожным маладым чалавекам — гэта кампраміс паміж жаданнем — магчымасцю — неабходнасцю. Але ў рэальнасці здараюцца сітуацыі, калі з усіх гэтых складнікаў застаецца толькі адзін — і выбару як такога ў маладых людзей няма, бо варыянт адзін: пагаджацца на тое, што прапаноўваюць. “Чаго вартыя ўсе нашы намаганні па медыцынскай і сацыяльнай рэабілітацыі дзіцяці-інваліда, калі пасля дасягнення ... Падрабязней »

Ці можа праблема вырашацца адмаўленнем праблемы?

У апошнія гады, калі ў краіне даволі востра пачала адчувацца праблема наркаманіі, пра яшчэ адну залежнасць — алкагольную, амаль забыліся. Тым не менш, як сцвярджаюць спецыялісты, праблема алкагалізму, у параўнанні з наркотыкамі, мае куды большыя маштабы і сур’ёзныя наступствы. Зразумела, найбольш небяспечным з’яўляецца сямейны алкагалізм, ад якога пакутуюць дзеці. А значыць, у вырашэнні праблемы сямейнага алкагалізму менавіта дзецям трэба ўдзяляць ... Падрабязней »

Дом для студэнта, або Інтэрнат патрабуе адказнасці

Вучоба ў іншым горадзе для пэўныя часткі маладых людзей становіцца першай прыступкай самастойнага жыцця. Для многіх яно пачынаецца ў інтэрнаце. А там — свае законы і правілы, свае адносіны і асаблівая, дарослая адказнасць. Сказаць, што ўсе маладыя людзі адразу гатовы да яе, было б, канечне, перабольшаннем. Некаторым свабода ад бацькоўскай апекі круціць галаву. Добра, калі на дапамогу такім хлопцам і ... Падрабязней »

Ад умення плаваць да стану электраправодкі

Адбылося! Нарэшце-такі! Так падумалі многія, калі ў кастрычніку бягучага года з’явілася інфармацыя пра тое, што Міністэрствам адукацыі быў зацверджаны пералік неабходных да вядзення дакументаў для розных катэгорый педагагічных работнікаў. З’явіўся гэты дакумент не на пустым месцы: не першы год у адрас ведамства гучалі папрокі ў тым, што сучасная школа залішне загружана папяровай работай. Між тым не раз на рэспубліканскім узроўні ... Падрабязней »

Збегчы з сям’і — збегчы ад праблемы?

Самай дзейснай прафілактычнай работай з’яўляецца тая, што была праведзена загадзя. Але вопыт паказвае, што працаваць на апярэджанне ўмеюць далёка не ўсе бацькі і настаўнікі. Як і не кожны разумее і адчувае, на якім этапе прафілактычна-выхаваўчай работы важна не перабольшыць. Здараецца, што гіперапека, псіхалагічныя траўмы прымушаюць дзяцей збягаць ад праблем на вуліцу, хавацца ў падвалах. Каб убачыць, праз што праходзяць, куды ... Падрабязней »

Я не спецыяліст, я толькі вучуся…

Яшчэ ў 2011 годзе спецыялістам па ахове дзяцінства краіны былі прапанаваны да работы чатыры стандарты па ахове дзяцінства. Гэта зацверджаныя алгарытмы дзеянняў спецыялістаў, якія змяшчаюць якасныя і колькасныя паказчыкі эфектыўнасці работы, часавыя выдаткі, крытэрыі, неабходныя для прыняцця рашэнняў. Прычым гэта не дадатковыя этапы работы. Гэта тое ж, што спецыялісты на месцах робяць штодня, але на якасна іншым узроўні. Па меркаванні ... Падрабязней »

Ад выплаты запазычанасці да прадстаўлення інтарэсаў у судзе

Спрэчкі і сумненні, адкрытыя ці кулуарныя, наконт справядлівасці налічэння прэмій і надбавак узнікаюць практычна ў кожнай установе. І, варта прызнаць, гэтыя сумненні часам цалкам аб’ектыўныя. Вось цікавы факт: за мінулы год па патрабаванні прафсаюза членам арганізацыі вернута незаконна ўтрыманых ці нявыплачаных сродкаў на суму больш за 3,6 млрд рублёў. Пэўная частка якіх — якраз прэміяльны фонд. Між тым працэдура размеркавання ... Падрабязней »

Выпрабаванне холадам, ці Калі надзея толькі на надвор’е…

Штогод у кожным рэгіёне праводзіцца маштабная работа па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да зімы. Лічбы справаздач па гэтай тэме ўражваюць: кіламетры замененых цеплатрас і мільярды ўкладзеных сродкаў. І тым не менш штогод зіма выяўляе ўстановы адукацыі, дзе дзецям не вельмі ўтульна. Выпадковасць гэта ці заканамерны вынік? Высветліць гэта спрабаваў наш карэспандэнт у Гродне, дзе летась некалькі ўстаноў якраз і не прайшлі ... Падрабязней »